Улада33

Беларускае малако зьбягае ў Расею

1 кастрычніка два з трох менскіх заводаў прыпынілі пастаўкі малака ў гарадзкія крамы.

Беларускія малаказаводы сутыкнуліся з праблемай дэфіцыту сыравіны. Вытворцы малака вывозяць сваю прадукцыю ў Расею, дзе закупачныя кошты ўдвая вышэйшыя.

Праблемы з сыравінай на сталічных малаказаводах пэрыядычна ўзьнікалі на працягу верасьня, высьветліла газэта «Салідарнасьць». 1 кастрычніка два з трох менскіх заводаў прыпынілі пастаўкі малака ў гарадзкія крамы. Гарадзкі малаказавод №2 забясьпечыў малаком дзіцячыя садкі і больніцы, а ў крамы патрапілі толькі малочныя прадукты. Менскія заводы на сёньня атрымліваюць ад пастаўшчыкоў толькі палову неабходнага аб’ёму сыравіны. Сытуацыю на прадпрыемствах тлумачаць тым, што ў Расеі закупачныя кошты ўдвая вышэйшыя. Туды і зьбягае беларускае малако. Паказальна тое, што ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчу, а таксама ў Менгархарчпраме ад камэнтароў адмовіліся.

Можна дапусьціць, што вытворцы малака карыстаюцца ня толькі выгаднай кан’юнктурай, але й адтэрміноўкай Рассельнаснаглядам ўводу новага парадку імпарту прадукцыі жывёлагадоўлі зь Беларусі. Зь 1 лістапада пастаўкі будуць дазволеныя толькі тым заводам, якія пройдуць атэстацыю і атрымаюць права на экспарт.

Варта адзначыць, што ў параўнаньні зь мінулым годам назіраецца рост вытворчасьці малочнай прадукцыі. Малака, у прыватнасьці, выпусьцілі на 10% больш.

У Беларусі за Лукашэнкам ужо здараліся перабоі з пастаўкамі ў крамы малочных прадуктаў. Як і цяпер, прычынай былі больш прывабныя закупачныя кошты ў Расеі. Тады пытаньне вырашылі адміністратыўным спосабам — забаранілі вываз сыравіны. Як вырашыцца пытаньне гэтым разам — падвысяць закупачныя кошты, ці забароняць вывозіць малако, пакуль няясна. Першы спосаб ударыць па спажыўцах, другі — па вытворцах. У дадзеным выпадку выклікае цікавасьць заява прэзыдэнта ў часе «Дажынак» наконт экспартных магчымасьцяў вытворцаў малака:

«Сёньня ў чарзе стаяць расейцы, купляюць па вялікай цане малочныя і мясныя прадукты. Эўрапэйскія краіны гатовыя набываць у агромістых колькасьцях масла, рэалізацыя якога яшчэ некалькі год таму была праблемай».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе1

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Усе навіны →
Усе навіны

Рыбак на Мінскім моры злавіў двух здаравезных самоў. Адзін важыў 70 кілаграмаў, другі — крыху менш2

Артура Сянько пакінулі пад вартай у ЗША. Яму па-ранейшаму пагражае дэпартацыя5

Кампанія-аднарог з беларускімі каранямі заплаціць мільёны даляраў за злоўжыванне асабістымі данымі

У Мінску затрымалі «групу нацыстаў». На відэа ў асноўным украінская сімволіка9

Як Капенгаген стварыў «зялёную хвалю» для веласіпедыстаў3

Як Расія з дапамогай карабля-шпіёна сочыць за падводнымі кабелямі Еўропы

Беларускія фуры стаяць у шматкіламетровых чэргах на мяжы Расіі і Казахстана3

Лукашэнка хоча на грошы, якія засталіся ад будаўніцтва АЭС, пабудаваць яшчэ адзін блок

Трамп запатрабаваў ад Эрдагана спыніць закупкі расійскай нафты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе1

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць