Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»1111

Пуцін — Лукашэнка: дык хто каго пераседзіць?

Ну і як вам заявачка расейскага прэзыдэнта? Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Ну і як вам заявачка Пуціна? Я маю на ўвазе згоду ўзначаліць сьпіс "Адзінай Расеі" ды, імаверна, стаць прэм'ерам у сакавіку 2008 году.

Маскоўскія аналітыкі будуюць вэрсыі. Або, маўляў, пабыўшы прэм'ерам, вернецца у прэзыдэнцкае крэсла. Або проста пераробяць канстытуцыю так, што гаспадаром у краіне стане кіраўнік ураду. А мо' і ўвогуле пабудуюць сыстэму а-ля СССР з генсекам "Адзінай Расеі" на вяршыні піраміды.

Факт тое, што расейская дэмакратыя канчаткова ператвараецца ў бутафорыю. Але гэтым разам беларуская прапаганда наўрад ці будзе так ужо радавацца, што вось, ага, пераймаюць наш досьвед стабільнасьці! Наадварот, афіцыйныя мэдыі апрыёры даюць зьедлівыя камэнтары, што "пуцінская Расея мае намер заставацца пуцінскай". Выглядае на тое, што ў айчынных вярхох ад пэрспэктывы далейшага кіраваньня Ўладзімера Ўладзімеравіча зусім не ў захапленьні. "Цеплыня" асабістых стасункаў між ім ды беларускім афіцыйным лідэрам даўно ёсьць сакрэтам Палішынэля.

Дарэчы, хто-кольвек з нашых палітолягаў прарочыў, што сёньня мы пабачым адзін з этапаў апэрацыі "Пераемнік" у Беларусі. Маўляў, дзеля раскруткі могуць даць крэсла сьпікера Віктару Лукашэнку. Як вы ўжо ведаеце, прагноз праваліўся, выбрана чыста тэхнічная фігура.

Беларускаму кіраўніку тэхналёгія пераемніцтва, мусіць, у прынцыпе падаецца небясьпечнай. Гэта Пуцін выглядае камандным гульцом, гатовым да шматхадовых камбінацый зь перапасоўкай уладных паўнамоцтваў. А тут, у нас, даваць палітычныя пасы, бадай што, занадта рызыкоўна...

Карацей, пасьля сакавіка 2008 году зьвязка заклятых сяброў Лукашэнка — Пуцін можа захавацца, і даволі надоўга.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону65

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону

Усе навіны →
Усе навіны

«Уладзімір Уладзіміравіч нічога не хавае ад мяне». Лукашэнка ў Маскве дэманстраваў даверлівыя адносіны з Пуціным

Лукашэнка ўжо ўгаворвае Зяленскага сустрэцца і называе на імя па бацьку23

У змаганні з карупцыяй сілавікі страцілі «асобныя станоўчыя тэндэнцыі»2

Стрыжака і Лявончыка прызналі «тэрарыстамі»5

Стаў вядомы жорсткі прысуд былому начальніку цэха «Гомсельмаша»1

Лаўроў заявіў, што НАТА і ЕС ужо ў стане вайны з Расіяй6

У італьянскай Балонні знік беларус

Зяленскі: Магчыма спыненне па лініі фронту, калі заўтра будзе спыненне агню1

Хірурга з Оршы асудзілі за палітыку. Хутчэй за ўсё, па справе Гаюна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону65

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць