Грамадства

Тозік: У дашкольнай адукацыі трэба больш магчымасцей прадаставіць прыватнай ініцыятыве 

У сістэме дашкольнай адукацыі трэба больш магчымасцей прадаставіць прыватнай ініцыятыве, заявіў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік, наведваючы сёння ў Магілёве дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1.

На думку віцэ-прэм'ера, больш шырока падтрымліваючы прыватную ініцыятыву па стварэнні дашкольных устаноў у буйных гарадах, можна хутчэй вырашыць праблему з дэфіцытам месц, забяспечыць крокавую даступнасць атрымання дзецьмі пачатковай адукацыі і выхавання. «Тут неабходна падключыцца праекціроўшчыкам і будаўнікам, каб з'явілася больш праектаў з убудаванымі ў жылыя дамы памяшканнямі для невялікіх дзіцячых садоў. Неабходна перагледзець праекты будаўніцтва дашкольных устаноў, спрасціць іх, каб дзяржаве не траціць лішнія сродкі на ўзвядзенне будынкаў, якія не маюць прынцыповага значэння для арганізацыі адукацыйнага і выхаваўчага працэсу», - адзначыў Анатоль Тозік.

Урад прапрацоўвае пытанне аб аказанні прыватным установам дашкольнай адукацыі дзяржпадтрымкі на ўтрыманне дзіцяці. «У гэтым выпадку ў прыватнікаў з'явіцца яшчэ больш стымулу да работы, развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы, павышэння ўзроўню кваліфікацыі сваіх работнікаў. Магчыма, трэба прадугледзець і льготнае крэдытаванне для развіцця прыватных дзіцячых садоў», - лічыць Анатоль Тозік.

Каментары

Цяпер чытаюць

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў3

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў

Усе навіны →
Усе навіны

Выхавацельку сталічнага дзіцячага садка, спецыялістку па дэфекталогіі, асудзілі за пратэсты7

Казахстан пачаў спыняць усе фуры з Кітая ў Расію, дзе патэнцыйна можа знаходзіцца санкцыёнка1

Ціханоўская бярэ ўдзел у саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці2

Мілінкевіч: Не можа быць думак, а ці правільная цана, а ці трэба ціснуць руку Лукашэнку?5

Беларусаў клічуць на анлайн-курсы па псіхалогіі і стварэнні суполак. Усё бясплатна24

У Беларусі адкрыюць нечаканы помнік

Купалаўскі тэатр замест «Паўлінкі» паказаў прапагандысцкі спектакль пра «СВА»29

Ісландыя вызваліла Машэнскага ад абавязкаў ганаровага консула2

Чаму Беларусбанк рэзка знізіў стаўкі па іпатэцы і як гэта паўплывае на рынак нерухомасці?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў3

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць