Свет

Губернатар Бранскай вобласці ўзяты пад хатні арышт

Мікалая Дзеніна, губернатара суседняй з Беларуссю Бранскай вобласці Расіі, узялі пад хатні арышт. Такое рашэнне прыняў Савецкі раённы суд Бранска 21 мая. Чыноўніка падазраюць у карупцыі. 

Дзеніну выстаўленае абвінавачванне па ч.2 арт.285 КК РФ («Злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі асобай, якая займае дзяржаўную пасаду суб'екта Расійскай Федэрацыі»).

Па версіі следства, у снежні 2011 і студзені 2012 года губернатар падпісаў распараджэнні аб выдзяленні з рэзервовага фонду вобласці больш за 21,8 млн рублёў (каля 700 тысяч даляраў) для патрэб падкантрольнай ягонай сям'і камерцыйнай арганізацыі — ААТ «Снежка». Бюджэтныя сродкі былі выдзеленыя ў адсутнасць законных падстаў і выдаткаваны грамадствам на бягучую фінансава-гаспадарчую дзейнасць на падставе ліквідацыі наступстваў выбуху ў адным з вытворчых памяшканняў, які адбыўся з прычыны парушэння патрабаванняў тэхнікі бяспекі. Падставай для крымінальнай справы паслужылі матэрыялы Федэральнай службы бяспекі Расіі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону68

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка хоча на грошы, якія засталіся ад будаўніцтва АЭС, пабудаваць яшчэ адзін блок

Трамп запатрабаваў ад Эрдагана спыніць закупкі расійскай нафты

«Уладзімір Уладзіміравіч нічога не хавае ад мяне». Лукашэнка ў Маскве дэманстраваў даверлівыя адносіны з Пуціным

Лукашэнка ўжо ўгаворвае Зяленскага сустрэцца і называе на імя па бацьку23

У змаганні з карупцыяй сілавікі страцілі «асобныя станоўчыя тэндэнцыі»2

Стрыжака і Лявончыка прызналі «тэрарыстамі»5

Стаў вядомы жорсткі прысуд былому начальніку цэха «Гомсельмаша»1

Лаўроў заявіў, што НАТА і ЕС ужо ў стане вайны з Расіяй6

У італьянскай Балонні знік беларус

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону68

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць