Улада1414

Калякін: Улады могуць вызваліць Статкевіча да выбараў

Старшыня Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін мяркуе, што ўлады выпусцяць на волю кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2010 года Мікалая Статкевіча. Пра гэта ён паведаміў у інтэрв`ю БелаПАН

«У хуткім часе Статкевіч можа апынуцца на волі, — сказаў ён. — Але гэта зусім не ў сувязі з тым, што пад яго вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты зараз фарміруецца ініцыятыўная група». 

Паводле слоў Калякіна, уладам «вельмі трэба, каб адбылася легітымацыя выбараў, а наяўнасць палітвязняў з`яўляецца вельмі вялікай перашкодай на шляху да гэтага». «Пра гэта гавораць нашым уладам усе еўрапейскія і амерыканскія палітыкі, якія прыязджаюць у Беларусь. Улады добра ведаюць, што гэта пытанне з`яўляецца для Захаду вельмі адчувальным. Думаю, яны пойдуць на яго вырашэнне», — сказаў ён. 

Калякін зазначыў, што для вызвалення Статкевіча трэба, каб «гэта сказаў услых, нават не публічна, адзін чалавек у краіне». «Ёсць дзясяткі спосабаў упакаваць гэта рашэнне юрыдычна, але для гэтага павінна быць сказана слова аднаго чалавека. Прычым яно можа быць сказана раніцай, а праз дзве гадзіны Статкевіч апынецца за варотамі турмы», — падкрэсліў ён. 

Калякін лічыць бессэнсоўным фарміраванне ініцыятыўнай групы па вылучэнні Статкевіча на прэзідэнцкіх выбарах гэтага года. «Партыя не лічыць, што гэта сімвалічнае дзеянне дапаможа Статкевічу. Гэта абсалютна бессэнсоўны занятак, таму што ніякіх палітычных выхадаў ён не мае. Я разумею, калі б удавалася зарэгістраваць ініцыятыўную групу і збіраць подпісы ў яго падтрымку, гэта мела б сэнс. Але гэтага не будзе. Гэта віртуальнае мерапрыемства, якое не мае палітычнага выйсця», — зазначыў ён. 

Больш за тое, на погляд Калякіна, «яно можа нават пагоршыць становішча Статкевіча, які знаходзіцца ў зняволенні, але не паўплывае на яго выхад».

Каментары14

Цяпер чытаюць

У Магілёве злавілі маньяка-ліфцёра, які ў 1990‑я згвалтаваў і забіў восем дзяўчат9

У Магілёве злавілі маньяка-ліфцёра, які ў 1990‑я згвалтаваў і забіў восем дзяўчат

Усе навіны →
Усе навіны

Палёт з Мінска ў Егіпет цяпер будзе карацейшы амаль на цэлую гадзіну. Але ляцець будуць бліжэй да лініі фронту3

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

Абсурд не толькі з Баранавічамі. У Оршы таксама з’явіцца манумент «Горад працоўнай славы 1941-1945»11

Праз расійскія абстрэлы надзвычайная сітуацыя ўзнікла на Чарнобыльскай АЭС8

«Быў адключаны роўмінг, прыехала ў РБ — запазычанасць 250 рублёў». Пасля аднаго выпадку беларуска баіцца браць сімку ў ЕС6

Дзяўчына паказала, як знаёміць з Беларуссю хлопца з Ізраіля — гэтыя смешныя відэа абляцелі інтэрнэт8

Макрон выступіў супраць канфіскацыі расійскіх актываў у Еўропе6

За верасень у праекце «Горюшко» дадалося амаль 10 тысяч імён загінулых расійскіх вайскоўцаў

«Хочаш плач, хочаш не плач, сцісні зубы і нясі». Як жанчын-зняволеных прымусілі рыхтавацца да візіту высокай чыноўніцы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве злавілі маньяка-ліфцёра, які ў 1990‑я згвалтаваў і забіў восем дзяўчат9

У Магілёве злавілі маньяка-ліфцёра, які ў 1990‑я згвалтаваў і забіў восем дзяўчат

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць