Свет

Барак Абама заклікаў амерыканцаў не баяцца тэрактаў

Прэзідэнт ЗША Барак Абама напярэдадні Дня падзякі выступіў з тэлезваротам, у якім запэўніў насельніцтва Штатаў у тым, што ўлады краіны прымаюць усе магчымыя меры, каб забяспечыць бяспеку амерыканцаў у святочны сезон.

Па словах Абамы, якой-небудзь канкрэтнай інфармацыі пра тэракты, якія рыхтуюцца ў ЗША, цяпер няма, аднак пасля нападаў у Парыжы ўзровень заклапочанасці ў краіне рэзка ўзрос.

«Можна зразумець людзей, якія турбуюцца, што нешта падобнае можа адбыцца і тут, — заявіў Абама. — Але цяпер у нас няма ніякіх канкрэтных і дакладных дадзеных аб тым, што ў ЗША можа рыхтавацца напад, і гэта пацвярджаецца апошняй інфармацыяй, якую я толькі што атрымаў.

«Мы прымаем усе магчымыя меры, каб наша радзіма заставалася ў бяспецы», — сказаў Барак Абама. Ён дадаў, што Злучаныя Штаты будуць працягваць пераследваць баевікоў групоўкі «Ісламская дзяржава», «дзе б яны ні хаваліся».

У аўторак Дзяржаўны дэпартамент ЗША выпусціў апавяшчэнне для амерыканцаў, якія вандруюць па ўсім свеце, у якім іх папярэджваюць аб «павышаных тэрарыстычных пагрозах».

Паводле дадзеных Дзярждэпартамента, такія экстрэмісцкія групоўкі, як «Ісламская дзяржава», «Аль-Каіда», «Бока Харам» і іншыя, працягваюць «планаваць напады ў многіх рэгіёнах».

Каментары

Цяпер чытаюць

У Магілёве злавілі маньяка-ліфцёра, які ў 1990‑я згвалтаваў і забіў восем дзяўчат9

У Магілёве злавілі маньяка-ліфцёра, які ў 1990‑я згвалтаваў і забіў восем дзяўчат

Усе навіны →
Усе навіны

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

Абсурд не толькі з Баранавічамі. У Оршы таксама з’явіцца манумент «Горад працоўнай славы 1941-1945»11

Праз расійскія абстрэлы надзвычайная сітуацыя ўзнікла на Чарнобыльскай АЭС8

«Быў адключаны роўмінг, прыехала ў РБ — запазычанасць 250 рублёў». Пасля аднаго выпадку беларуска баіцца браць сімку ў ЕС6

Дзяўчына паказала, як знаёміць з Беларуссю хлопца з Ізраіля — гэтыя смешныя відэа абляцелі інтэрнэт8

Макрон выступіў супраць канфіскацыі расійскіх актываў у Еўропе6

За верасень у праекце «Горюшко» дадалося амаль 10 тысяч імён загінулых расійскіх вайскоўцаў

«Хочаш плач, хочаш не плач, сцісні зубы і нясі». Як жанчын-зняволеных прымусілі рыхтавацца да візіту высокай чыноўніцы7

Чыноўнікам, якія працягваюць працаваць, дазволілі атрымліваць пенсіі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве злавілі маньяка-ліфцёра, які ў 1990‑я згвалтаваў і забіў восем дзяўчат9

У Магілёве злавілі маньяка-ліфцёра, які ў 1990‑я згвалтаваў і забіў восем дзяўчат

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць