У Лідскім раёне 13 снежня ўчынены разбойны напад на таксіста.
У Лідскі РАУС у 06.15 звярнуўся індывідуальны прадпрымальнік (кіроўца таксі), жыхар Ліды. Паводле яго слоў, у вёсцы Гуды ў 05.30 невядомы, якога ён падвозіў на аўтамашыне «Рэно», каменем збіў яго, выкраў машыну, 2 тыс. расійскіх рублёў, 40 даляраў ЗША і ўцёк.
Устаноўлена, што злачынства ўчыніў 16-гадовы жыхар вёскі Агароднікі, які быў п'яны.
Ён затрыманы. Аўтамашына знойдзена ў Лідзе, украдзенае канфіскавана.
Каментары