Свет1313

У Расіі разбіўся чарговы знішчальнік МіГ-31

Знішчальнік МіГ-31 пацярпеў крушэнне ў Краснаярскім краі, экіпаж катапультаваўся і выйшаў на сувязь. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінабароны РФ.

«Сёння ў Краснаярскім краі пры выкананні планавага вучэбна-трэніровачнага палёту адбылася аварыя самалёта МіГ-31. Знішчальнік аб'яднання ВПС і СПА Цэнтральнай ваеннай акругі ў ходзе адпрацоўкі вучэбна-трэніровачнай задачы страціў кіраванне і ўпаў у лясістай мясцовасці ў 40 кіламетрах на паўночны захад ад горада Канск», — сказалі ў Мінабароны.

У ведамстве падкрэслілі, што самалёт выконваў палёт без боекамплекта, яго падзенне не прывяло да разбурэнняў на зямлі.

«Паводле папярэдніх дадзеных, прычынай падзення самалёта МіГ-31 стала адмова тэхнікі», — удакладнілі ў міністэрстве. «НЗ адбылося каля вёскі Хаерына Канскага раёна. Экіпаж катапультаваўся, за ім вылецеў верталёт Мі-8».

Пілоты самалёта былі знойдзеныя і эвакуяваныя пошукавай групай, пагрозы для іх жыцця і здароўя няма.

Для расследавання прычын крушэння на месца здарэння накіраваная спецыяльная камісія Мінабароны РФ. У сувязі са здарэннем палёты МіГ-31 часова прыпыненыя.

Нагадаем, апошні раз аналагічны інцыдэнт меў месца 31 кастрычніка 2015 года.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы12

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Усе навіны →
Усе навіны

У Касцюковічах у каледжы 17‑гадовая дзяўчына збіла аднагодку на вачах у іншых навучэнцаў3

Трамп прыдумаў план міру для Газы. Яго падтрымалі амаль усе5

Малдова паказала, як Пуціну і Лукашэнку можна даваць па зубах і ў гібрыднай вайне25

Андрэй Стрыжак прыдумаў вясёлы, але карысны чэлендж25

Ніколь Кідман і Кіт Урбан разводзяцца пасля 20 гадоў шлюбу2

Жыхары Брэста ўжо паставілі і ўпрыгожылі высокую навагоднюю ёлку4

Трагічная смерць у Мінску: мужчына загінуў ад аскепка люмінесцэнтнай лямпы1

На трасе ў Баранавіцкім раёне загінуў 19‑гадовы хлопец

Неанацысты, гвалтаўнікі дзяцей і ненавіснікі жанчын: небяспечны трэнд, які прыйшоў з ЗША, дабраўся да Еўропы55

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы12

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць