Эканоміка44

Дзяржстандарт: Усе ўмовы для сертыфікацыі тавараў ІП створаныя. Хто хоча нармальна дзейнічаць, той будзе гэта рабіць

У Беларусі ёсць дастатковая інфраструктура органаў па сертыфікацыі вырабаў лёгкай прамысловасці. Пра гэта заявіў намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Беларусі Сяргей Іўлеў на брыфінгу ў БЕЛТА на тэму пацвярджэння адпаведнасці тэхрэгламенту МС тавараў легпрама, што рэалізуюцца ІП на рынках.

«У прынцыпе сёння створаныя ўсе ўмовы для таго, каб нармальна прасоўваць прадукцыю легпрама на рынкі Еўразійскай эканамічнай саюза, вырабляць гэтую прадукцыю на нашай тэрыторыі. Таму той, хто хоча нармальна дзейнічаць (а такіх дастаткова шмат, мы гэта бачым), ён будзе гэта рабіць. Усе патрабаванні можна выканаць і цывілізавана выступаць з гэтай прадукцыяй на рынках», — адзначыў Сяргей Іўлеў.

У Беларусі маецца дастатковая інфраструктура органаў па сертыфікацыі вырабаў лёгкай прамысловасці (іх 26) і выпрабавальных лабараторый (38).

Такія даследчыя лабараторыі працуюць як у сістэме Дзяржстандарту, так і на базе арганізацый Міністэрства аховы здароўя, канцэрна «Беллегпрам», прыватных арганізацый і без ведамаснай падпарадкаванасці.

«З улікам таго, што кожная з іх мае розную прапускную здольнасць, розную сферу акрэдытацыі па паказчыках ТР МС 017/2011, многія з лабараторый працуюць па прынцыпе аднаго акна і бяруць на сябе арганізацыю адсутных выпрабаванняў у іншых лабараторыях з тым, каб ІП былі выдадзены пратаколы выпрабаванняў па ўсіх неабходных паказчыках», — паведамілі ў Дзяржстандарце.

«Пратаколы выпрабаванняў тавару могуць шматразова прымяняцца пры сертыфікацыі або дэклараванні адпаведнасці пры яго паўторных пастаўках, а таксама іншымі прадаўцамі, калі іх тавар адназначна ідэнтыфікуецца як такі ж і таго ж вытворцы», — падкрэслілі ў ведамстве.

Пералікі органаў па сертыфікацыі і даследчых лабараторый краіны, іншую карысную інфармацыю можна знайсці на сайце Дзяржстандарту ў тэматычным банеры «Індывідуальнаму прадпрымальніку: аб пацвярджэнні адпаведнасці прадукцыі лёгкай прамысловасці ТР МС 017/2011».

Паведамляецца таксама, што ў даследчых лабараторыях цяпер чэргаў не назіраецца. «На гэты час у краіне выдадзена ІП больш як 520 сертыфікатаў, зарэгістравана звыш 5 640 дэкларацый аб адпаведнасці ТР МС 017/2011», — адзначылі ў Дзяржстандарце.

Каментары4

Цяпер чытаюць

У Магілёве злавілі маньяка-ліфцёра, які ў 1990‑я згвалтаваў і забіў восем дзяўчат8

У Магілёве злавілі маньяка-ліфцёра, які ў 1990‑я згвалтаваў і забіў восем дзяўчат

Усе навіны →
Усе навіны

Праз расійскія абстрэлы надзвычайная сітуацыя ўзнікла на Чарнобыльскай АЭС6

«Быў адключаны роўмінг, прыехала ў РБ — запазычанасць 250 рублёў». Пасля аднаго выпадку беларуска баіцца браць сімку ў ЕС6

Дзяўчына паказала, як знаёміць з Беларуссю хлопца з Ізраіля — гэтыя смешныя відэа абляцелі інтэрнэт8

Макрон выступіў супраць канфіскацыі расійскіх актываў у Еўропе6

За верасень у праекце «Горюшко» дадалося амаль 10 тысяч імён загінулых расійскіх вайскоўцаў

«Хочаш плач, хочаш не плач, сцісні зубы і нясі». Як жанчын-зняволеных прымусілі рыхтавацца да візіту высокай чыноўніцы7

Чыноўнікам, якія працягваюць працаваць, дазволілі атрымліваць пенсіі2

У Расіі плануюць істотна павялічыць імпарт беларускага бензіну6

Расія пасля радыкалізацыі рыторыкі Трампа на 40% узмацніла атакі на ўкраінскія гарады

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве злавілі маньяка-ліфцёра, які ў 1990‑я згвалтаваў і забіў восем дзяўчат8

У Магілёве злавілі маньяка-ліфцёра, які ў 1990‑я згвалтаваў і забіў восем дзяўчат

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць