Меркаванні

Як дзейнічаюць правакатары

Я прысутнічаў на Плошчы і назіраў, як дзейнічалі ў тыя дні правакатары. Хачу падзяліцца гэтымі назіраньнямі, бо гэта важны досьвед на будучыню.

Я прысутнічаў на Плошчы і назіраў, як дзейнічалі ў тыя дні правакатары. Хачу падзяліцца гэтымі назіраньнямі, бо гэта важны досьвед на будучыню.

Некалькі разоў да кола з розных бакоў падыходзілі розныя падазроныя, імкнуліся праскочыць у лягер. З боку праспэкту каля амонаўцаў шматкроць церліся «п’яныя», што прапаноўвалі ахвотнікам, якіх не было, піва й гарэлку, блюзьнерылі. Але гэта было надта відавочна. Зьяўляліся таксама купкі агрэсіўнай моладзі, што стаялі моўчкі па 2—4 чалавекі, здаецца, не пілі, а пустыя бутэлькі на пляцы пасьля іх сыходу зьяўляліся. (Балазе «местачкоўцы» хуценька іх прыбіралі.) На ўласныя вочы я назіраў, як з боку Палацу прафсаюзаў, дачакаўшыся пад’езду супрацоўніцы БТ з камэрай, нечакана сталіся «п’янымі» і пачалі бойку паміж сабой, зь нецэнзурнай лаянкай, песьнямі і танцамі, віхляньнем і крыўляньнем. Яны былі з аховаю.

З боку палацу здымка на камэру апошнім часам вялася штодня. Тут зноў і зноў зьяўляўся пажылы чалавек, які то цьвярозы, а іншым разам быццам п’яны, расказваў розныя гісторыі, што ён прыносіць харчы, сала і іншае ў лягер, але яго во не пускаюць, а яму трэба сказаць, што яго міліцыя біла, што ён супраць рэжыму і да гэтага падобнае. Але ні ў абаронцаў кола, ні ў мінакоў ён разуменьня не знаходзіў, таму пачынаў правакаваць бойку, брудна лаяўся. У гэты час да яго набліжаліся два маладзёны, даволі высокія і крэпкія, на якіх ён азіраўся, шукаючы падтрымкі. Я прасачыў, як ён раіўся зь імі, адышоўшы.

Юрась Навіцкі, Менск

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка ўжо ўгаворвае Зяленскага сустрэцца і называе на імя па бацьку

Лукашэнка ўжо ўгаворвае Зяленскага сустрэцца і называе на імя па бацьку

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча зноў заклікала сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Беларусь18

У расійскай Іашкар-Але беларуса аштрафавалі за паведамленне «Слава Украіне!» з імітацыяй парасячага віску4

Трамп: Расія патраціла мільёны даляраў і жыцці сваіх людзей, каб амаль нічога не захапіць9

Лукашэнка заявіў, што «Арэшнік» ужо ў дарозе да Беларусі13

У Мінску з'явяцца дзевяць «унутраных гарадоў»

Красуліна: Тэрміны сустрэчы з дыяспарай у Нью-Ёрку сапраўды пераносіліся, але па ініцыятыве Сяргея Ціханоўскага29

У Кітаі цэнзура будзе блакаваць песімістаў6

Чаму дыягназаў «аўтызм» становіцца ўсё больш16

Стаўленік Пуціна ў Крыме абгрунтаваў адзінства беларусаў і расейцаў цытатай Багдановіча. Што ў ёй не так11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка ўжо ўгаворвае Зяленскага сустрэцца і называе на імя па бацьку

Лукашэнка ўжо ўгаворвае Зяленскага сустрэцца і называе на імя па бацьку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць