Здарэнні44

Нецвярозы мужчына на ўседарожніку катаў па Мінску жонку і дваіх дзяцей

Супрацоўнікі ДАІ затрымалі ў Мінску нецвярозага мужчыну за рулём уседарожніка, у салоне аўтамабіля знаходзіліся яго жонка і двое малалетніх дзяцей, паведаміў начальнік аддзела па агітацыі і прапагандзе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Сяргей Заранік.

ДАІ праводзіць рэйды ў рамках акцыі «Забяспеч бяспеку дзіцяці ў машыне на 100%». Супрацоўнікі сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі правяраюць выкананне правілаў перавозкі дзяцей, у тым ліку выкарыстанне ў машынах дзіцячых утрымлівальных прылад.

Першы ж кіроўца, правераны падчас акцыі ля гандлёвага цэнтра «Замак» па пр. Пераможцаў, аказаўся парушальнікам. У салоне аўтамабіля знаходзіліся двое малалетніх дзяцей - разам з маці яны знаходзіліся на задніх сядзеннях, пры гэтым утрымлівальных прылад не было. Пазней высветлілася, што дзіцячае аўтакрэсла ў парушэнне правілаў знаходзілася ў багажніку. Вынікі медыцынскага агляду паказалі, што ў крыві кіроўцы 1970 года нараджэння 0,41 праміле алкаголю. Свае бесклапотныя паводзіны мужчына растлумачыць не змог, толькі пацвердзіў, што сапраўды выпіваў ўчора ўвечары. Кіроўца прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Каментары4

Цяпер чытаюць

У Магілёве злавілі маньяка-ліфцёра, які ў 1990‑я згвалтаваў і забіў восем дзяўчат9

У Магілёве злавілі маньяка-ліфцёра, які ў 1990‑я згвалтаваў і забіў восем дзяўчат

Усе навіны →
Усе навіны

Палёт з Мінска ў Егіпет цяпер будзе карацейшы амаль на цэлую гадзіну. Але ляцець будуць бліжэй да лініі фронту3

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

Абсурд не толькі з Баранавічамі. У Оршы таксама з’явіцца манумент «Горад працоўнай славы 1941-1945»11

Праз расійскія абстрэлы надзвычайная сітуацыя ўзнікла на Чарнобыльскай АЭС8

«Быў адключаны роўмінг, прыехала ў РБ — запазычанасць 250 рублёў». Пасля аднаго выпадку беларуска баіцца браць сімку ў ЕС6

Дзяўчына паказала, як знаёміць з Беларуссю хлопца з Ізраіля — гэтыя смешныя відэа абляцелі інтэрнэт8

Макрон выступіў супраць канфіскацыі расійскіх актываў у Еўропе6

За верасень у праекце «Горюшко» дадалося амаль 10 тысяч імён загінулых расійскіх вайскоўцаў

«Хочаш плач, хочаш не плач, сцісні зубы і нясі». Як жанчын-зняволеных прымусілі рыхтавацца да візіту высокай чыноўніцы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве злавілі маньяка-ліфцёра, які ў 1990‑я згвалтаваў і забіў восем дзяўчат9

У Магілёве злавілі маньяка-ліфцёра, які ў 1990‑я згвалтаваў і забіў восем дзяўчат

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць