Грамадства4040

«Выкладчык Паўлавец — здраднік». Ля БДУІР адбыліся пікет і сутычка з дружыннікамі

Акцыя, арганізаваная грамадзкай арганізацыяй «Альтэрнатыва» на чале з Алегам Корбанам, пачалася ў 15:00 ля галоўнага корпусу БДУІР, дзе працуе выкладчыкам паліталёгіі арыштаваны прарасейскі прапагандыст Юры Паўлавец.

Дзясятак пікетоўцаў прыйшлі з расьцяжкай «Выкладчык Паўлавец — здраднік». Удзельнікі скандавалі: «Ганьба фашыстам! Ганьба адэптам «рускага сьвету!»

— Мы хочам паказаць кіраўніцтву ўнівэрсытэту, што ёсьць група беларусаў, якія выступаюць супраць так званых прарасейскіх публіцыстаў, — сказаў Алег Корбан. — Таксама хочам давесьці да рэктарату, што варта больш уважліва ставіцца да падбору кадраў. Людзі, якія называюць Беларусь «недадзяржавай», а беларусаў — «неданацыяй», не павінны мець акадэмічнай пляцоўкі для выказваньня сваіх думак. Нашы актывісты гатовыя мірнымі спосабамі пікетаваць месцы, дзе жывуць і працуюць людзі кшталту Паўлаўца.

Неўзабаве з будынку БДУІР выйшлі чацьвёра маладых людзей, адзін з іх быў у камізэльцы з надпісам «добраахвотная дружына».

Яны пачалі наступаць на пікетоўцаў, завязаўся канфлікт. Да маладзёнаў далучыўся мужчына, які назваўся «выкладчыкам».

«Дружыньнікі» выхапілі папяровую расьцяжку з рук Корбана і пакамечылі яе.

Дыялёг адбываўся на падвышаных тонах. Асноўнай прэтэнзіяй з боку «дружыны» стала тое, што пікетоўцы «парушаюць грамадзкі парадак».

— А ваш выкладчык нічога не парушае, калі распальвае міжнацыянальную нянавісьць? — запытаў Корбан.

Студэнт Андрэй Карпіцкі меў на камізэльцы адмысловае пасьведчаньне «дружыньніка». На пытаньне карэспандэнта Свабоды, якую структуру ён прадстаўляе і чаму нападае на пікет, адказаў:

— Дружына — гэта такое ахоўнае аб'яднаньне ўнівэрсытэту. А гэтыя людзі хай не крычаць тут, хай сыходзяць…

Нечакана да канфлікту далучыўся прарэктар БДУІР па выхаваўчай працы Дзьмітры Кузьняцоў. Ён паведаміў, што «Паўлавец не затрыманы, а проста не выходзіць на працу». Падрабязьней пракамэнтаваць гэтае сьцьвярджэньне Кузьняцоў адмовіўся. Тым часам супрацоўнікі ўнівэрсытэту выклікалі міліцыю.

Алег Корбан з паплечнікамі вырашылі сысьці да прыезду праваахоўнікаў, каб пазьбегнуць затрыманьня.

— Паўлавец быў клясным выкладчыкам. Вельмі добра разьбіраўся ў палітыцы, — кажа студэнт Павал, які назіраў за тузанінай — адно шкада, няма ў нашай краіне свабоды слова.

— Ц-с-с, лухту кажаш, Паша! — перабіла хлопца аднагрупніца. — Свабода слова ў нас, канечне ж, ёсьць.

Каментары40

Цяпер чытаюць

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону65

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону

Усе навіны →
Усе навіны

«Уладзімір Уладзіміравіч нічога не хавае ад мяне». Лукашэнка ў Маскве дэманстраваў даверлівыя адносіны з Пуціным

Лукашэнка ўжо ўгаворвае Зяленскага сустрэцца і называе на імя па бацьку23

У змаганні з карупцыяй сілавікі страцілі «асобныя станоўчыя тэндэнцыі»2

Стрыжака і Лявончыка прызналі «тэрарыстамі»5

Стаў вядомы жорсткі прысуд былому начальніку цэха «Гомсельмаша»1

Лаўроў заявіў, што НАТА і ЕС ужо ў стане вайны з Расіяй6

У італьянскай Балонні знік беларус

Зяленскі: Магчыма спыненне па лініі фронту, калі заўтра будзе спыненне агню1

Хірурга з Оршы асудзілі за палітыку. Хутчэй за ўсё, па справе Гаюна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону65

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць