8 ліпеня 2008 г. Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь увяло ў паштовае абарачэньне дзьве мастацкія паштовыя маркі з сэрыі «Грыбы ядомыя».

Наклад кожнай маркі — 45 тысяч. На адной марцы выяўлены баравік, на іншай — лісічка.
Маркі аформіў мастак Рыгор Доўбік. Ён жа стварыў адмысловыя штэмпелі і капэрты — у дзень выхаду марак на менскім паштамце праводзіцца адмысловае гашэньне новай прадукцыі.
Маркі падрыхтаваў выдавецкі цэнтар «Марка» РУП «Белпошта».
З нагоды выпуску таксама створаны карткі для картмаксымуса.
Каментары