Меркаванні6565

Валер Булгакаў: Чаму зачыняецца «Белсат»

За апошні час давялося пачуць мноства вэрсій, чаму польскія ўлады махнулі рукой на «Белсат» (як раней на Праграму Каліноўскага).

Гаварылася, што гэта было наступствам нейкіх нарадаў з удзелам беларускіх аналітыкаў. Часта сьцьвярджалася, што гэта вынік змовы цяперашняга ўладнага польскага лягера з Крамлём.

Гучалі крытычныя галасы, што гэты крок абумоўлены нізкай эфэктыўнасьцю самога праекту. Падкрэсьлівалася новая геапалітычная сытуацыя пасьля нападу Расеі на Ўкраіну ў 2014.

У гэтых ацэнках, магчыма, і ёсьць доля праўды, але на маю думку яны ігнаруюць асноўную прычыну: поўны каляпс апазыцыі (дэмсілаў) на апошніх прэзыдэнцкіх выбарах.

Пазіраючы звонку, выбары і іх вынік паказвалі, што дэмакратычна арыентаваная меншасьць у краіне змаргіналізаваная і ня здольная заявіць пра сваё месца ў публічнай прасторы.

Самі дэмакратычныя палітыкі разьяднаныя, і месца кандыдата ад дэмсілаў займае чыста тэхнічны пэрсанаж, чыя наяўнасьць лішні раз выпукляе кіраванасьць і імітацыйнасьць гэтага палітычнага працэсу.

І «Белсат», і Праграма Каліноўскага былі створаныя ідэалістычна настроенымі польскімі палітыкамі пасьля ўздыму, якога дабіўся Мілінкевіч у 2006, у знак салідарнасьці з тымі, хто адважыўся на пратэст. Выбары 2015 году засьведчылі, што на пратэст беларусы ўжо няздольныя. Акурат гэта, а не сацыялягічныя апытаньні і колькасьць праглядаў на Ютубе, выразна паказала: у краіне адсутнічае суб'ект, варты салідарнасьці, клопату і інвэстыцый.

Калі беларусам і так добра, дык навошта ім «Белсат»?

Каментары65

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе6

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Усе навіны →
Усе навіны

Рыбак на Мінскім моры злавіў двух здаравезных самоў. Адзін важыў 70 кілаграмаў, другі — крыху менш2

Артура Сянько пакінулі пад вартай у ЗША. Яму па-ранейшаму пагражае дэпартацыя5

Кампанія-аднарог з беларускімі каранямі заплаціць мільёны даляраў за злоўжыванне асабістымі данымі

У Мінску затрымалі «групу нацыстаў». На відэа ў асноўным украінская сімволіка9

Як Капенгаген стварыў «зялёную хвалю» для веласіпедыстаў3

Як Расія з дапамогай карабля-шпіёна сочыць за падводнымі кабелямі Еўропы

Беларускія фуры стаяць у шматкіламетровых чэргах на мяжы Расіі і Казахстана3

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму26

Лукашэнка хоча на грошы, якія засталіся ад будаўніцтва АЭС, пабудаваць яшчэ адзін блок

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе6

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць