Здарэнні88

У МУС удакладнілі грамадзянства падазраванай у забойстве ігуменні

Падазраваная ў забойстве ігуменні Свята-Ксеніеўскага манастыра ў Барысаўскім раёне жанчына з'яўляецца грамадзянкай Беларусі, а не Казахстана, паведаміў РИАН начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун.

Раней прэс-служба праваслаўнай Барысаўскай епархіі паведаміла, што жанчына, якая забіла ігуменню Васілісу, з'яўляецца грамадзянкай Казахстана.

«Гэтая жанчына з'яўляецца грамадзянкай Беларусі. У яе беларускі пашпарт», — сказаў Бягун.

Ён удакладніў, што жанчына, пра якую ідзе гаворка, з'яўляецца ураджэнкай Казахстана, але ўжо доўгі час пражывае ў Беларусі.

Нагадаем, падазраваную часова прытулілі ў манастыры, жадаючы дапамагчы ёй у вырашэнні жыццёвых праблем. «На працягу яе знаходжання ў манастыры, асабліва напярэдадні таго, што здарылася, адзначалася псіхічнае расстройства маладой жанчыны, якое і стала прычынай яе страшнага ўчынку», — паведаміў БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Барысаўскай епархіі.

Раніцай 6 студзеня ў манастыры прайшла памінальная служба па ігуменні Васілісе, якую ўзначаліў епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веньямін. У малітве ўзялі ўдзел сёстры манастыра, а таксама прадстаўнікі абласной і раённай адміністрацыі — намеснік старшыні Мінаблвыканкама Віктар Сірэнка і кіраўнік райвыканкама Уладзімір Мірановіч.

Пасля заканчэння службы айцец Веньямін звярнуўся да ўдзельнікаў малітвы з пастырскім словам, ён заклікаў да ўзмоцненай малітвы за забітую матушку-ігуменню. «Самае галоўнае для нас — паспрабаваць зразумець духоўны сэнс таго, што адбылося: вораг роду чалавечага ўзмацняе сваё дзеянне, спрабуючы пасеяць збянтэжанасць, смутак і трывогу ў душах вернікаў напярэдадні светлага свята Раства Хрыстовага — дня агульнай радасці пра прыход у свет Збавіцеля. Да таго ж, манастыр развіваўся як вонкава, так і ўнутрана, прыцягваючы вялікую колькасць паломнікаў і багамольцаў, дапамагаючы ім ўмацоўвацца ў веры і атрымліваць духоўную падтрымку і суцяшэнне. Мы верым, сказаў уладыка, што справа матушкі ігуменні Васілісы будзе працягнутая», — паведамляе прэс-служба.

Пахаванне загінулай ігуменні запланаванае на 8 студзеня.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў3

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў

Усе навіны →
Усе навіны

Выхавацельку сталічнага дзіцячага садка, спецыялістку па дэфекталогіі, асудзілі за пратэсты7

Казахстан пачаў спыняць усе фуры з Кітая ў Расію, дзе патэнцыйна можа знаходзіцца санкцыёнка1

Ціханоўская бярэ ўдзел у саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці2

Мілінкевіч: Не можа быць думак, а ці правільная цана, а ці трэба ціснуць руку Лукашэнку?5

Беларусаў клічуць на анлайн-курсы па псіхалогіі і стварэнні суполак. Усё бясплатна24

У Беларусі адкрыюць нечаканы помнік

Купалаўскі тэатр замест «Паўлінкі» паказаў прапагандысцкі спектакль пра «СВА»29

Ісландыя вызваліла Машэнскага ад абавязкаў ганаровага консула2

Чаму Беларусбанк рэзка знізіў стаўкі па іпатэцы і як гэта паўплывае на рынак нерухомасці?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў3

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць