Культура33

«Наша Ніва» пакажа ў «Краіне марозіва» свае найлепшыя вокладкі — прыходзьце!

Сёлета 6 чэрвеня выйшаў апошні папяровы нумар «НН». Выданне працягне гісторыю найстарэйшай беларускай газеты ў электронным фармаце. 50 самых яркіх першых палос за ўсю гісторыю ўбачаць госці фэсту «Краiна Марозiва Белы полюс». Выстава стане своеасаблівым развітаннем з друкаваным выданнем газеты.

Глядзець больш вокладак

30 чэрвеня на адзін дзень каля «Мінск-Арэны» адкрыецца тэматычны парк забаў «Краіна Марозіва Белы полюс». Міні-краіну, дзе пройдзе вялікі салодкі фестываль, арганізатары пабудуюць у гонар вялікага свята — 80-годдзя беларускага пламбіру. Афіцыйнай мовай салодкай краіны будзе беларуская, а імправізаваная сталіца — «Мова-Сiцi». Менавіта тут газета «Наша Ніва» адкрые алею сваіх найлепшых вокладак.

«У далейшым выпуску друкаванай газеты не засталося практычнага сэнсу, таму мы спынілі выхад на паперы і працягваем сваё існаванне ў электроннай форме як партал NN.BY, — кажа галоўны рэдактар выдання Ягор Марціновіч. — Пасля выхаду апошняга нумару мы з настальгіяй і захапленнем разглядалі нашы старыя першыя палосы і зразумелі, што хочам падзяліцца гэтым з нашымі чытачамі. Так і ўзнікла ідэя адкрыць алею першых вокладак «Нашай Нівы» на фестывалі «Краіна марозіва».

Акрамя шпацыру па алеі «НН» у «Мова-Сіці» можна будзе згуляць у гіганцкі беларускамоўны «Скрабл» і паспрабаваць свае сілы ў настолках на беларускай мове. За перамогу ўдзельнікі атрымаюць купоны, якія можна абмяняць на ўпакоўку пламбіру «Белы полюс». Тут жа з'явіцца міні-маркет, у якім «грамадзяне» «Краіны Марозіва» змогуць набыць беларускія кнігі і адзенне ад сталічных дызайнераў.

Пасля маркета гасцям фэсту прапануюць адправіцца на сеанс хуткага знаёмства, дзе іх навучыць без сарамлівасці размаўляць на беларускай мове: пра наша няўстойлівае надвор'і, любімую кнігу, апошняга «Дэдпула» або любімы смак марожанага.

— Справа ў тым, што пламбір «Белы полюс» — гэта марозіва, якое мы аднавілі па рэцэпце 80-гадовай даўніны як падарунак для беларусаў у гонар юбілею. Ён размаўляе на беларускай мове і будзе прадавацца толькі ў нашай краіне, — тлумачыць намеснік дырэктара па маркетынгу брэнда «Бела Полюс» Максім Журовіч. — Мы разумеем, што сёння ў грамадстве дамінуе руская мова, але няма такога беларуса, які б не разумеў «матчынай мовы». Мы ўпэўненыя, што ў «Краiне Марозiве» нам удасца паказаць усю прыгажосць і сучаснае гучанне нашай роднай мовы.

Беларуская мова будзе гучаць і на іншых пляцоўках фэсту, у праграме якога вулічныя танцы, майстар-класы для дзяцей і дарослых, лічбавыя забавы мінулага і будучыні. Для аматараў і прафесіяналаў спорту арганізатары зладзяць першую ў гісторыі «Пламбірыяду», дзе можна пазмагацца ў кёрлінгу, кіданні снежак, пінг-понгу і стральбе з мега-рагаткі. У настальгію па дзяцінстве дарослых акунуць гульні ў гумку і класікі.

Галоўнай фішкай фестывалю арганізатары лічаць магчымасць выйсці на лёд галоўнага зімовага комплексу краіны. Упершыню каток «Мінск-Арэны», звычайна адкрыты толькі для прафесійных спартсменаў, прыме беларусаў для масавага катання.

У 16:00 на галоўнай сцэне пачнецца беларускамоўны open-air, выступяць Akute, «Маланка Аркестр», «Разбiтае сэрца пацана» і Shuma.

Уваход на свята свабодны, «выдатны настрой» гарантаваны ўсім!

Каментары3

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму14

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Усе навіны →
Усе навіны

Цягнік сышоў з рэек і згарэў на мяжы з Беларуссю ў Смаленскай вобласці4

З Акадэміі музыкі звольнілі першага прарэктара Юрыя Караева2

У школе Брэста адзін хлопец ударыў другога па нагах. Яго маці пайшла ў суд — хоча 1000 рублёў за маральную шкоду14

У выніку атакі дронаў адбыўся пажар на НПЗ у Краснадарскім краі2

Выбраныя талісманы чэмпіянату свету па футболе2

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў22

Кіраўнік Пентагона склікае сотні генералаў з усяго свету на экстранную нараду24

«Я не збіраўся сядаць у турму». Былы ратавальнік правёў 4,5 гады ў калоніі праз дзве кінутыя бутэлькі і жменю пяску5

У Падмаскоўі знайшлі мёртвым былога высокага пецярбургскага чыноўніка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму14

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць