Свет2121

35-гадовы беларус трапіў пад санкцыі Крамля за «недружалюбныя дзеянні»

Урад Расеі апублікаваў сёньня сьпіс грамадзян Украіны, супраць якіх уводзяцца санкцыі. Сярод 322 асобаў, пакараных за «недружалюбныя дзеяньні Ўкраіны», ёсьць і 35-гадовы беларус Аляксандар Васілько, паведамляе радыё «Свабода».

У дакумэнце, які падпісаў Дзьмітрый Мядзьведзеў, Васілько на 38-м месцы. Там падаецца толькі расейская і ўкраінская транскрыпцыя імя, а таксама дата і месца нараджэньня — 25 сакавіка 1983 году, Беларуская ССР.

Хто такі Васілько і чаму супраць яго былі ўведзеныя санкцыі? Скантактавацца зь ім самім пакуль не ўдалося, але Свабода даведалася, што Аляксандар Васілько родам з Баранавічаў, скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўнівэрсытэт.

Некаторы час працаваў дырэктарам па вытворчасьці на піўзаводзе «Аліварыя». Пасьля пераезду ва Ўкраіну Васілько ўзначаліў буйную кампанію — Carlsberg Ukraine у Львове. Менавіта ён ініцыяваў вытворчасьць на львоўскім бровары піва «Менскае Жыгулёўскае». У адным з інтэрвію ён казаў, што піва вырабляецца паводле беларускай тэхналёгіі і згодна зь беларускай рэцэптурай.

У бізнэс-каталёгу прадпрыемстваў Украіны Аляксандар Васілько пазначаны як дырэктар Дняпроўскага крухмала-патачнага камбінату — найбуйнейшага вытворцы крухмала-патачных прадуктаў ва Ўкраіне. Аднак прадстаўнікі кампаніі паведамілі Свабодзе, што Васілько не зьяўляецца дырэктарам прадпрыемства ўжо другі год. Самога Дняпроўскага крухмала-патачнага камбінату ў санкцыйным сьпісе Расеі няма.

У асобаў, якія трапілі ў гэты сьпіс, будуць заблякаваныя на тэрыторыі Расеі рахункі, бездакумэнтарныя каштоўныя паперы і маёмасьць. Таксама яны ня змогуць выводзіць капітал за межы Расеі.

Каментары21

Цяпер чытаюць

Яўген Афнагель расказаў, што было пасля суда, дзе скандавалі «Верым, можам, пераможам!» І назваў, хто для яго сапраўдны лідар Беларусі10

Яўген Афнагель расказаў, што было пасля суда, дзе скандавалі «Верым, можам, пераможам!» І назваў, хто для яго сапраўдны лідар Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Аксакалы Туркменістана папрасілі ў прэзідэнта больш не павышаць заробкі, пенсіі і дапамогі5

Лукашэнку па начах сніцца саўгас «Гарадзец»14

Зяленскі: Украіна гатовая да перамоў з ЗША адносна асаблівай зброі6

Сталі вядомыя абставіны гібелі начальніка натурнай пляцоўкі «Беларусьфільма» Сяргея Буйніцкага

Сцяпан Пуціла расказаў пра бюджэт Nexta і пра свой заробак15

У Мінску маладзён перабягаў дарогу на чырвонае і трапіў пад машыну ВІДЭА2

Загінуў начальнік натурнай пляцоўкі «Беларусьфільма»

$249 000 за гістарычны вайб. Які рамонт зрабілі ў сталінцы проста ў цэнтры Мінска2

Лукашэнка пра тэматыку перамоваў з Пуціным: Думалі, як выжыць15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яўген Афнагель расказаў, што было пасля суда, дзе скандавалі «Верым, можам, пераможам!» І назваў, хто для яго сапраўдны лідар Беларусі10

Яўген Афнагель расказаў, што было пасля суда, дзе скандавалі «Верым, можам, пераможам!» І назваў, хто для яго сапраўдны лідар Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць