Меркаванні33

Прэс‑сакратар Саланы: Усходняе партнёрства — толькі пры выкананні ўмоваў

Пра гэта заявіла Крысціна Галах на сустрэчы з журналістамі з Беларусі, Украіны, Расіі і Малдовы ў Бруселі.

Аб намеры працягваць працу з беларускай апазіцыяй заявіла прэс‑сакратар Хаўера Саланы Крысціна Галах 24 лютага на сустрэчы з журналістамі з Беларусі, Украіны, Расіі і Малдовы ў Бруселі.

Такім чынам прэс‑сакратар вярхоўнага прадстаўніка па пытаннях агульнай знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі Еўрасаюза, генеральнага сакратара Савета ЕС пракаментавала выказванне Аляксандра Лукашэнкі на сустрэчы з Х.Саланай у Мінску аб неабходнасці весці дыялог Беларусь — ЕС без пасрэднікаў.

«Абсалютна ясна, што ЕС не толькі паважае, але і шырока вітае дзеянні палітычных лідэраў апазіцыі ў Беларусі, якія вялі вельмі цяжкую палітычную барацьбу», — сказала К.Галах. Паводле яе слоў, сведчаннем стаўлення ЕС да беларускай апазіцыі з’яўляецца тое, што пасля прыезду ў Беларусь генеральны сакратар Савета ЕС спачатку сустрэўся менавіта з апазіцыйнымі лідэрамі.

Як зазначыла К.Галах, прадстаўнікі беларускай апазіцыі падкрэслілі праблему свабоды прэсы ў Беларусі, паведамілі аб фактах парушэння правоў чалавека, у тым ліку аб арышце маладых апазіцыйных актывістаў 14 лютага. Падчас сустрэчы Х.Салана гарантаваў, што заявы апазіцыі будуць разгледжаны ЕС.

«Беларусь зможа браць удзел у праекце Еўрасаюза «Усходняе партнёрства», толькі калі ўмовы ЕС будуць выкананы», —
падкрэсліла прадстаўнік Х.Саланы. У прыватнасці, у Беларусі павінны выконвацца правы чалавека, павінен быць наладжаны дыялог паміж апазіцыяй і ўрадам, забяспечана свабода прэсы.

Паводле слоў К.Галах, Х.Салана ацэньвае свой візіт у Беларусь як «добры» і адзначае пэўныя пазітыўныя зрухі ў выкананні краінай умоў ЕС. Канчатковае рашэнне наконт уключэння Беларусі ў ініцыятыву ЕС «Усходняе партнёрства» будзе прынята 19—20 сакавіка на саміце Еўрасаюза ў Бруселі.

Прадстаўнік Х.Саланы зазначыла, што ЕС хоча бачыць Беларусь у праекце «Усходняе партнёрства».

Паводле яе слоў, Беларусь са свайго боку таксама зацікаўлена ва ўключэнні ў праграму.

К.Галах лічыць, што ўдзел Беларусі ў праекце не павінен выклікаць негатыўную рэакцыю Расіі, з якой Беларусь звязваюць цесныя адносіны. «Расія можа толькі выйграць ад паляпшэння адносінаў паміж Беларуссю і ЕС, таму што добрыя адносіны — гэта тое, што дазваляе выйграць усім», — сказала прэс‑сакратар Х.Саланы.

Анастасія Янушэўская, БелаПАН

Каментары3

Цяпер чытаюць

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Усе навіны →
Усе навіны

«Нью Глен» адправіўся да Марса. Blue Origin Джэфа Безаса паспяхова запусціла ракету са спадарожнікамі НАСА

У Швецыі рэзка ўзрасла колькасць сэксуальна залежных людзей. Усё пачалося з публікацыі кнігі3

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі37

Украіна ўпершыню афіцыйна ўжыла ракеты «Фламінга»13

У Віцебску хочуць прадаць праз аўкцыён частку чыгуначнага вакзала2

Дзяўчына з Эквадора здзівілася «беларускім тэхналогіям» пры сушэнні посуду8

У расійскай Дзярждуме высветлілі, што Чабурашка быў яўрэем17

«Лукашэнка-стайл». Генпракурор Польшчы выйшаў публічна пасячы дровы і даў нагоду для кпінаў9

У мінскіх жылых дамах расставяць яшчэ 20 тысяч відэакамер4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць