Улада

Невясёлае лідэрства

Па выніках першага квартала 2009 года Беларусь стала лідэрам сярод краін былога СССР па тэмпах росту афіцыйнага курсу даляра ЗША да нацыянальнай валюты.

Па выніках першага квартала 2009 года Беларусь стала лідэрам сярод краін былога СССР па тэмпах росту афіцыйнага курсу даляра ЗША да нацыянальнай валюты.

Пра гэта сведчыць праведзены БелаПАН аналіз курсаў на 31 снежня 2008 года і 31 сакавіка 2009 года.

Афіцыйны курс даляра ў Беларусі вырас за гэты перыяд на 28,95%
(з 2.200 да 2.837 рублёў). У першую пяцёрку ўвайшлі таксама Казахстан, дзе каціроўка амерыканскай валюты павялічылася за тры месяцы на 25,36% (са 120,77 да 151,4 тэнге), Арменія — на 19,9% (з 306,73 да 367,77 драма), Расія — на 15,77% (з 29,3804 да 34,0134 рубля) і Таджыкістан — на 10,51% (з 3,4519 да 3,8146 самоні).

Далей ідуць Кыргызстан — 8,15% (з 39,4181 да 42,6295 сома), Латвія — 7,47% (з 0,495 да 0,532 лата), Літва — 6,48% (з 2,4507 да 2,6096 літа), Эстонія — 6,17% (з 11,1052 да 11,7905 кроны), Малдова — 5,38% (з 10,4002 да 10,9602 лея), Узбекістан — 2,8% (з 1.393 да 1.432 сумаў), Азербайджан — 0,22% (з 0,801 да 0,8028 маната) і Грузія — на 0,18% (з 1,667 да 1,67 лары).

Не змяніліся курсы ў Туркменістане (2,85 маната) і Украіне (7,7 грыўны).

У самаабвешчанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспубліцы (ПМР), дзе ёсць свая валюта, курс даляра вырас на 6,24% (з 8,4715 да 9 рублёў).

Курс даляра да беларускага рубля ў сакавіку знізіўся на 0,73%.
Гэта шосты паказчык пасля Расіі (4,78%), Эстоніі (4,56%), Літвы (3,88%), Латвіі (3,8%) і Грузіі (0,83%). На меншую, чым у Беларусі, велічыню знізіўся курс даляра ў Азербайджане (0,30%). Не змяніліся курсы ў Туркменістане і Украіне. Афіцыйная каціроўка амерыканскай валюты вырасла ў Арменіі (на 20,25%), Кыргызстане (3,57%), Малдове (2,79%), Таджыкістане (2,04%), Узбекістане (1,67%) і Казахстане (0,64%).

Дзмітры Уласаў, БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?24

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка захацеў мець яшчэ адзін цукровы завод8

У Францыі мяркуюць, што свіныя галовы да мячэцяў падкідалі сербы, звязаныя з Расіяй6

У гаспадарцы пад Гроднам шосты год вырошчваюць ягады годжы. У нашым клімаце гэта няпроста

Сямейная драма аднаго з самых вядомых клоўнаў Беларусі — жонка аддала Вадзіку Ракеце двухгадовага сына і сышла32

Праект па дапамозе палітычным рэпрэсаваным «Хуткая гуманітарная дапамога» самаліквідуецца6

«Конь для нас — як чалавек». З'явіліся падрабязнасці, як быў смяротна паранены конь у Лідзе1

Латушка: Макею я адмовіў два разы, а Тозік прасіў мяне размаўляць з ім па-беларуску10

Аксакалы Туркменістана папрасілі ў прэзідэнта больш не павышаць заробкі, пенсіі і дапамогі5

Лукашэнку па начах сніцца саўгас «Гарадзец»19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?24

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць