З’явілася інтэрнэт‑версія энцыклапедычнага даведніка пра Берасцейшчыну, які напісаў былы савецкі палітвязень, удзельнік украінскага нацыянальнага руху на Берасцейшчыне Ўладзімір Леанюк. Ён родам з Іванаўскага раёну і першы раз трапіў у лагер за перапісванне антысавецкіх улётак.
Другі тэрмін яму далі за арганізацыю падполля ў самім лагеры. За кратамі ён прабыў да 1971 году.
Першы том «Слоўніка Берасцейшчыны» выйшаў друкам у 1996 годзе, другі рыхтуецца цяпер. Кніга напісаная з украінскіх пазіцый, але будзе цікавая і беларусам — гэта рэдкая сістэмная праца з паслядоўна дэсаветызаваным поглядам на гістарычны працэс.
Каментары