Рада кіраўнікоў Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) ухваліла новую праграму падтрымкі Украіны. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце Фонду. Краіне дадуць $5 млрд на 18 месяцаў.
Першы транш складзе каля $ 2,1 млрд і будзе пералічаны ў чэрвені.
«Праграма скіраваная на тое, каб дапамагчы Украіне справіцца праблемамі, выкліканымі пандэміяй COVID-19, шляхам забеспячэння плацежнага балансу і падтрымкі бюджэту, пры гэтым захоўваючы ўсе дасягненні і прасоўваючы ключавыя рэформы. Гэта дапаможа гарантаваць, што Украіна будзе гатовая аднавіць рост пасля крызісу», — гаворыцца ў паведамленні МВФ.
У межах новага пагаднення, палітыка Украіны будзе сканцэнтраваная на чатырох важных момантах:
- змякчэнне эканамічных наступстваў крызісу, выкліканага пандэміяй, у тым ліку падтрымка хатніх гаспадарак і прадпрыемстваў;
- забеспячэнне пастаяннай незалежнасці цэнтральнага банка і гнуткага абменнага курсу;
- забеспячэнне фінансавай стабільнасці;
- працяг асноўных кірункаў палітыкі дзяржавы, уключаючы барацьбу з карупцыяй.
Каментары