Выбары-202066

Праваабарончыя і грамадскія арганізацыі запатрабавалі неадкладнае вызваленне Паўла Севярынца 

Фота Надзеі Бужан

Беларускія праваабарончыя арганізацыі выступілі з супольнай заявай, у якой патрабуюць неадкладнае вызваленне Паўла Севярынца, які прызнаны палітвязнем.

Павел знаходзіцца за кратамі ад 7 чэрвеня. Яму некалькі разоў далі па 15 сутак, таксама за ім ёсць неадбытыя суткі за снежаньскія акцыі пратэсту. На волю, пры найгоршым сцэнары, ён можа выйсці не раней за 21 жніўня.

«Мы ў чарговы раз адзначаем, што такога кшталту практыка прымянення нормаў КаАП з’яўляецца заганнай, мае палітычна матываваны характар, ужываецца з мэтай аказання ціску, пакарання за публічную грамадскую дзейнасць і ізаляцыі Паўла Севярынца на ўвесь перыяд выбарчай кампаніі», — гаворыцца ў заяве.

Праваабаронцы звяртаюць увагу на інфармацыю пра жорсткае і бесчалавечнае абыходжанне, якому падвяргаецца ў ЦІП Павел Севярынец.

«Актывіста неаднаразова змяшчалі ў штрафны ізалятар без цёплай вопраткі і асабістых рэчаў, дзе праз нізкія тэмпературы ўначы ён не мог спаць, а ўдзень, калі нары падымаюцца і замацоўваюцца да сцяны, увесь час вымушаны сядзець на невялікім зэдліку. Яго не выводзяць на прагулкі і ў душ, працяглы час не прымалі перадачы ад родных і дагэтуль не дапускаюць да яго адваката», — гаворыцца ў заяве.

Мы, прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый, выказваем свой пратэст з нагоды палітычнага пераследу і арышту палітвязня Паўла Севярынца і патрабуем:

  • адмены вынесеных у дачыненні да Паўла Севярынца пастаноў суда аб прыцягненні яго да адміністрацыйнай адказнасці за арганізацыю ці ўдзел у мірных сходах і неадкладнага ягонага вызвалення;
  • неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў, якія адбываюць адміністрацыйныя арышты за рэалізацыю свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання;
  • правядзення праверкі і пакарання ўсіх вінаватых у прымяненні катаванняў і жорсткага, бесчалавечнага абыходжання ў дачыненні да Паўла Севярынца і іншых арыштаваных;

Таксама заклікаем урад Беларусі да выканання ўсіх добраахвотна ўзятых на сябе міжнародных абавязацельстваў у галіне правоў чалавека, у тым ліку аб недапушчэнні катаванняў і іншых жорсткіх і бесчалавечных відаў абыходжання.

Пад заявай падпісаліся:

— Праваабарончы цэнтр «Вясна»;

— РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт»;

 — Беларуская асацыяцыя журналістаў»;

— Беларускі дакументацыйны цэнтр»;

— Офіс па правах людзей з інваліднасцю;

— Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend;

— РГА «Прававая ініцыятыва»;

— таварыства «Ініцыятыва Forb»;

— ініцыятыўная група «Ідэнтычнасць і права»;

— Кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве «Хьюман Канстанта»;

— Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый;

— Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

— Беларускі Пэн-цэнтр.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў3

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў

Усе навіны →
Усе навіны

Выхавацельку сталічнага дзіцячага садка, спецыялістку па дэфекталогіі, асудзілі за пратэсты7

Казахстан пачаў спыняць усе фуры з Кітая ў Расію, дзе патэнцыйна можа знаходзіцца санкцыёнка1

Ціханоўская бярэ ўдзел у саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці2

Мілінкевіч: Не можа быць думак, а ці правільная цана, а ці трэба ціснуць руку Лукашэнку?5

Беларусаў клічуць на анлайн-курсы па псіхалогіі і стварэнні суполак. Усё бясплатна24

У Беларусі адкрыюць нечаканы помнік

Купалаўскі тэатр замест «Паўлінкі» паказаў прапагандысцкі спектакль пра «СВА»29

Ісландыя вызваліла Машэнскага ад абавязкаў ганаровага консула2

Чаму Беларусбанк рэзка знізіў стаўкі па іпатэцы і як гэта паўплывае на рынак нерухомасці?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў3

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць