Меркаванні

34 911 затрыманняў (+304), 1103 фігуранты крымінальных спраў (+65), 553 зняволеныя (+31) — статыстыка рэпрэсій за красавік

«На працягу месяца сітуацыя з правамі чалавека ў краіне працягвала горшаць», — канстатуюць праваабаронцы-вясноўцы.

Палітзняволеная журналістка Дар'я Чульцова. Фота Надзеі Бужан.

На сёння праваабаронцам вядомыя 1103 фігуранты крымінальных спраў палітычнага характару, пад следствам або ўжо асуджаныя (+65 у параўнанні з 10 красавіка, калі іх было 1038). Гэтая лічба няпоўная, бо пры такім маштабе валанцёры і СМІ няздольныя даведацца ўсе імёны. 

Вядома пра 553 зняволеныя па справах палітычнага характару (+31, было іх 522 па стане на 10 красавіка). 361 з іх праваабаронцы па выніках дэталёвага вывучэння спраў ужо прызналі палітвязнямі (+9, па стане на 10 красавіка было 352).

За красавік адбыліся 304 вядомыя праваабаронцам факты палітычна матываваных затрыманняў. Усяго па стане на 30 красавіка з паведамленняў МУС і спісаў праваабаронцаў было вядома пра больш за 34 911 палітычна матываваных затрыманняў. Найбольш затрыманняў было 9-12 жніўня, а таксама ў кастрычніку і лістападзе, затрыманні працягваюцца дагэтуль. У лютым затрымлівалі не менш за 511 чалавек, у сакавіку — 1139 чалавек.

Усяго было зарэгістравана больш за 3000 «злачынстваў, звязаных з арганізацыяй і правядзеннем незаконных масавых мерапрыемстваў і акцый пратэсту», заявіў намеснік генпракурора Генадзь Дыско. Раней пра 2407 спраў «экстрэмісцкай накіраванасці», паведамляў 4 сакавіка старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч, які пазней страціў сваю пасаду. Пад «экстрэмісцкай накіраванасцю» цяпер разумеюцца справы палітычнага характару.

Сярод сусветна вядомых беларускіх палітвязняў — Марыя Калеснікава, паплечніца Святланы Ціханоўскай. Яна праз адваката расказала, што яе спрабавалі сілай вывезці за мяжу, але яна на пагранічным шлагбауме парвала пашпарт. Разам з Ціханоўскай яна намінаваная на Нобелеўскую прэмію міру за сваю ролю ў арганізацыі мірнага руху за свабодныя выбары і грамадзянскія правы.

За кратамі ўжо амаль год застаецца і муж Святланы Ціханоўскай, Сяргей.

Ужо амаль год у зняволенні застаюцца таксама такія апаненты Аляксандра Лукашэнкі, як Мікалай Статкевіч і Павел Севярынец.

За кратамі — і грамадзянка Швейцарыі беларускага паходжання Святлана Хершэ, віна якой у тым, што яна сарвала балаклаву з амапаўца, які затрымліваў мірных дэманстрантак.

Вялізнае абурэнне ў суседняй Польшчы выклікалі арышты дзеячаў інтэлігенцыі з ліку польскай нацыянальнай меншасці.

За кратамі застаюцца 12 журналістаў, некаторыя з іх — лаўрэаты нацыянальных і міжнародных журналісцкіх прэмій. Спынілі выхад практычна ўсе незалежныя газеты, незалежных ТВ і радыё ў краіне няма ад 1996 года.

Цяжкія ўдары нанесеныя па акадэмічнай свабодзе. Па падліках супольнасці «Сумленныя людзі», з універсітэтаў за палітыку адлічаныя як мінімум 243 студэнты, звольнены 31 выкладчык. Як мінімум 12 студэнтаў застаюцца за кратамі як падазраваныя па крымінальных справах толькі за тое, што спрабавалі арганізаваць забастоўку.

Усяго па дапамогу да фондаў салідарнасці звярнуліся больш за 2965 звольненых па палітычных матывах. І гэта яўна толькі частка ад агульнай колькасці звольненых.

Паводле падлікаў «Нашай Нівы», не менш за 335 прадпрыемстваў і бізнэсаў трапілі пад палітычна матываваныя эканамічныя рэпрэсіі.

Гэта самыя масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Еўропе за апошнія 40 гадоў. Нічога падобнага не было ад часоў фашысцкай дыктатуры «чорных палкоўнікаў» у Грэцыі 1970-х. Нават у перыяд «ваеннага становішча» ў Польшчы 1980-х у прапорцыі на душу насельніцтва рэпрэсавана была меншая колькасць людзей.

Для параўнання: калі б у прапорцыі на душу насельніцтва столькі ж людзей затрымалі ў Расіі, гэта склала б 520 000. Калі б ва Украіне ці Польшчы — 150 тысяч.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Канапацкая патлумачыла, што азначае яе паручальніцтва за Пачобута5

Пуцін і Аліеў абняліся пасля сустрэчы на саміце ў Душанбэ6

Яшчэ адзін банк знізіў стаўкі па крэдытах на новабудоўлі1

«Людзей прымушалі думаць, што нічога ніколі не зменіцца». Хто такі антыкамуніст Ласла Краснагаркаі, які атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры?9

У сталічным гіпермаркеце паставілі разумныя вагі са штучным інтэлектам. Як працуе тэхналогія?9

Ветэрана-афганца з Жылічаў асудзілі на 12 гадоў за палітыку, у тым ліку за здраду дзяржаве7

Павел Дураў апублікаваў дэпрэсіўна-песімістычны прагноз на будучыню29

Намібія стала сусветным лідарам па колькасці жанчын на топ-пазіцыях — прэзідэнтка, віцэ-прэзідэнтка і спікерка. Але ёсць нюансы8

Гліннік: Выступ Мельнікавай на апошняй канферэнцыі быў дзіўны — яна казала, як хоча дадому24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін28

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць