Грамадства

Кардыёлага Вольгу Карнееву пакаралі штрафам 5800 рублёў за кветкі каля мемарыяла Тарайкоўскага

Такое рашэнне вынесла сёння суддзя Марыя Ярохіна.

56-гадовая доктарка-кардыёлаг Вольга Карнеева 16 мая каля 16.20 усклала кветкі да народнага мемарыяла Аляксандра Тарайкоўскага. У гэты момант да яе адразу пад'ехаў бус, адкуль выйшлі каля сямі супрацоўнікаў АМАПа, адзін з якіх здымаў усё на відэа. Яе затрымлівалі адразу чацвёра супрацоўнікаў, нагадвае spring96.org.

Вольгу даставілі ў Фрунзенскае РУУС і склалі пратакол за несанкцыянаванае пікетаванне па арт. 24.23 КаАП. 17 мая справу доктара разглядзела суддзя Фрунзенскага раёна Марыя Ярохіна.

Сваю віну Карнеева не прызнала. Жанчына патлумачыла, што праходзіла міма мемарыяла і ўбачыла, што на месцы гібелі мала кветак, таму спусцілася ў пераход і купіла букет. Вольга распавяла, што гэта старажытная славянская духоўная традыцыя — класці кветкі на месца гібелі чалавека. Таму яна проста паклала іх і пайшла далей.

Суддзя Ярохіна ўдакладніла, ці знаходзіцца на станцыі метро «Пушкінская» якое-небудзь пахаванне. Карнеева нагадала суду, што на тым месцы загінуў чалавек.

Пасля чаго адбыўся наступны дыялог Вольгі з суддзёй Ярохінай:

— Ці з'яўляецца блізкім сваяком асоба, пра якую Вы кажаце, якая загінула, пры абставінах, пра якія суду не вядома, Вы нам не патлумачыце?

— Суд ведае гэтыя абставіны і без мяне. Ён мне не з'яўляецца блізкім сваяком. Ён проста чалавек. Проста грамадзянін Рэспублікі Беларусь.

— Раскажыце, пра каго Вы кажаце.

— Пра Аляксандра Тарайкоўскага.

— Якое Вы маеце дачыненне да гібелі гэтага грамадзяніна?

— Ніякага.

— Можаце патлумачыць суду сваё волевыяўленне?

— Мне проста па-чалавечы шкада. У мяне гуманітарная прафесія — я доктар. Мне не падабаецца, калі гінуць людзі. Я шаную памяць загінулых, таму і паклала туды кветкі.

Вольга Карнеева заявіла, што сведка-міліцыянт, які прыйшоў у суд, не прымаў удзел у яе затрыманні, бо затрымлівалі яе супрацоўнікі АМАПа. Па яго словах, акрамя ўскладання кветак, Вольга яшчэ і ўздымала руку ўверх каля дарогі, каб прыцягнуць увагу кіроўцаў.

Суддзя Марыя Ярохіна вырашыла зрабіць у справе Карнеевай перапынак да 18 мая, а сёння пакарала штрафам 200 базавых (5800 рублёў).

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?16

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка захацеў мець яшчэ адзін цукровы завод8

У Францыі мяркуюць, што свіныя галовы да мячэцяў падкідалі сербы, звязаныя з Расіяй6

У гаспадарцы пад Гроднам шосты год вырошчваюць ягады годжы. У нашым клімаце гэта няпроста

Сямейная драма аднаго з самых вядомых клоўнаў Беларусі — жонка аддала Вадзіку Ракеце двухгадовага сына і сышла32

Праект па дапамозе палітычным рэпрэсаваным «Хуткая гуманітарная дапамога» самаліквідуецца6

«Конь для нас — як чалавек». З'явіліся падрабязнасці, як быў смяротна паранены конь у Лідзе1

Латушка: Макею я адмовіў два разы, а Тозік прасіў мяне размаўляць з ім па-беларуску10

Аксакалы Туркменістана папрасілі ў прэзідэнта больш не павышаць заробкі, пенсіі і дапамогі5

Лукашэнку па начах сніцца саўгас «Гарадзец»19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?16

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць