Улада

«Непрымальна». МЗС Ізраіля асудзіла выказванне Лукашэнкі пра яўрэяў

Міністэрства замежных спраў Ізраіля асудзіла выказванне Лукашэнкі, піша Jerusalem Post.

Гаворка ідзе пра выступ Лукашэнкі на мерапрыемстве 3 ліпеня мемарыяльнага комплексу «Курган Славы». Ён, у прыватнасці, заявіў, што пачата расследаванне злачынстваў нацыстаў у Беларусі, каб даказаць «Халакост беларускага народа»: «Яўрэі ж змаглі гэта даказаць. Увесь свет сёння схіляецца перад імі, нават баяцца пальцам на іх паказаць».

Міністэрства замежных справаў Ізраіля заявіла ў аўторак, што каментары Лукашэнкі былі «непрымальнымі».

Намеснік генеральнага дырэктара аддзела Еўразіі і Заходніх Балкан Міністэрства замежных спраў Ізраіля Гэры Карэн выклікаў часовага кіраўніка пасольства Беларусі ў Ізраілі для размовы.

Падчас Халакоста ў Беларусі было забіта каля 800 000 яўрэяў (90% яўрэйскага насельніцтва). У той час як у некаторых іншых краінах мясцовае насельніцтва дапамагала нацыстам забіваць мясцовых яўрэяў, беларусы гэтага не рабілі, адзначае ізраільскае выданне, і некаторыя групы нават дапамагалі абараняць яўрэяў.

Гэта не першы выпадак, калі беларускага палітыка падазраюць у антысеміцкіх выказваннях.

У 2015 годзе Лукашэнка раскрытыкаваў Сямёна Шапіру, тагачаснага губернатара Мінскай вобласці, за тое, што ён не ўзяў беларускіх яўрэяў «пад кантроль».

«Я вас прасіў год таму, даручыў усіх яўрэяў узяць пад кантроль у Беларусі. І нават Павел Ізотавіч не абураўся, а Зісер ніяк не можа. Ніяк не можаш ты гэтага чалавека нармалізаваць. Паглядзі ўважліва», — сказаў Лукашэнка, звяртаючыся да кіраўніка Мінскай вобласці Сямёна Шапіры.

У 2007 годзе МЗС Ізраіля ахарактарызавала выказванні Лукашэнкі пра стаўленне яўрэяў да прыроды абразлівымі і антысеміцкімі. Пасол Беларусі ў Ізраілі быў выкліканы ў МЗС для тлумачэнняў.

Скандал здарыўся пасля таго, як падчас прэс-канферэнцыі на радыё палітык сказаў: «Калі вы былі ў Бабруйску, вы бачылі, у якім стане горад? Страшна было зайсці, свінушнік быў. Гэта ў асноўным яўрэйскі быў горад, вы ведаеце, як яўрэі ставяцца да месца, дзе яны жывуць. Паглядзіце ў Ізраілі, я вось быў…»

Каментары

Цяпер чытаюць

Яўген Афнагель расказаў, што было пасля суда, дзе скандавалі «Верым, можам, пераможам!» І назваў, хто для яго сапраўдны лідар Беларусі10

Яўген Афнагель расказаў, што было пасля суда, дзе скандавалі «Верым, можам, пераможам!» І назваў, хто для яго сапраўдны лідар Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Аксакалы Туркменістана папрасілі ў прэзідэнта больш не павышаць заробкі, пенсіі і дапамогі5

Лукашэнку па начах сніцца саўгас «Гарадзец»14

Зяленскі: Украіна гатовая да перамоў з ЗША адносна асаблівай зброі6

Сталі вядомыя абставіны гібелі начальніка натурнай пляцоўкі «Беларусьфільма» Сяргея Буйніцкага

Сцяпан Пуціла расказаў пра бюджэт Nexta і пра свой заробак15

У Мінску маладзён перабягаў дарогу на чырвонае і трапіў пад машыну ВІДЭА2

Загінуў начальнік натурнай пляцоўкі «Беларусьфільма»

$249 000 за гістарычны вайб. Які рамонт зрабілі ў сталінцы проста ў цэнтры Мінска2

Лукашэнка пра тэматыку перамоваў з Пуціным: Думалі, як выжыць15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яўген Афнагель расказаў, што было пасля суда, дзе скандавалі «Верым, можам, пераможам!» І назваў, хто для яго сапраўдны лідар Беларусі10

Яўген Афнагель расказаў, што было пасля суда, дзе скандавалі «Верым, можам, пераможам!» І назваў, хто для яго сапраўдны лідар Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць