З 10 па 26 жніўня праводзіцца аператыўна-тактычнае вучэнне з баявой стральбой з зенітнымі ракетнымі войскамі, паведамляе Мінабароны.
Першы этап вучэння пройдзе на тэрыторыі Беларусі, другі — пасля перадыслакацыі — на расійскім палігоне «Ашулук». Там будуць выкананы баявыя пускі.
Асноўныя намаганні будуць сканцэнтраваны на павышэнні зладжанасці органаў кіравання і воінскіх частак ЗРВ, удасканаленні навыкаў прыкрыцця войскаў і аб'ектаў ад удараў сродкаў паветранага нападу ва ўмовах складанай абстаноўкі з ужываннем праціўнікам радыёэлектронных перашкод высокай інтэнсіўнасці, адзначае Мінабароны.
Адзначаецца, што ў перыяд вучэнняў чакаецца рух калон ваеннай і спецыяльнай тэхнікі па дарогах Беларусі.
-
Яўген Афнагель расказаў, што было пасля суда, дзе скандавалі «Верым, можам, пераможам!» І назваў, хто для яго сапраўдны лідар Беларусі
-
Яўген Афнагель: Пяць гадоў турмы таго каштавалі, таму што я бачыў Беларусь свабоднай
-
«Набраў 6,8 кг за 1,5 месяца». Як і чым кормяць у офісах ІТ-кампаній у Беларусі і за яе межамі?
Каментары