Грамадства

Сына святара з Гародні асудзілі на тры з паловай гады калоніі за распальванне варожасці

У Гарадзенскім абласным судзе 8 снежня завяршыўся працяглы разгляд крымінальнай справы Андрэя Аўсіевіча. Дагэтуль яго вінавацілі у абразе прадстаўніка ўлады па арт. 369 Крымінальнага кодэкса і арт 361 КК (заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь). Пасля працяглага перапынку ў працэсе Аўсіевічу высунулі новае абвінавачванне — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130 КК), паведамляюць праваабаронцы.

Андрэй Аўсіевіч.

Дзяржабвінаваўца палічыла, што яго каментарыі ў Telegram-канале пра далейшы лёс супрацоўнікаў міліцыі падпадаюць пад дзеянне артыкула аб распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або (ч. 1 арт. 130 КК — да пяці гадоў пазбаўлення волі).

Справу разглядае суддзя Мікалай Рачынскі, дзяржабвінаваўца — пракурор Людміла Герасіменка.

У якасці пацярпелага выступае супрацоўнік міліцыі, участковы Максім Чарткоў.

Паводле абвінавачвання, у мінулым годзе Андрэй Аўсіевіч ў каментарыях ў тэлеграм-канале «Гродна 97%» публічна абразіў прадстаўніка ўлады, мясцовага ўчастковага Максіма Чарткова.

Аўсіевічу высунулі абвінавачванне ў «пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў». Яго ўзялі пад варту ў траўні. Пры гэтым пракуратура і следства ўжо мелі на руках заключэнне экспертаў аб тым, што ў публічным меркаванні Андрэя Аўсіевіча ёсць негатыўныя ацэнкі, але няма ніякіх падставаў сцвярджаць, што ён пагражаў супрацоўнікам міліцыі.

Але следства не толькі не прыслухалася да экспертаў, а наогул перакваліфікавала справу на «тэрарыстычны» артыкул (публічныя заклікі да здзяйснення акту тэрарызму, накіраванага на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы). Калі справу перадалі ў пракуратуру, там таксама праігнаравалі высновы лінгвістаў і накіравалі яе ў суд.

Падчас судовага працэсу эксперт пацвердзіў высновы экспертызы і сведчыў на карысць падсуднага. Была прызначаная яшчэ адна экспертыза, але і яна засведчыла адсутнасць пагрозаў з боку Аўсіевіча. Тым не меней, пасля перакваліфікацыі злачынства на іншае — «распальванне варожасці», — Аўсіевіча ўсё адно асудзілі.

Суддзя Рачынскі задаволіў прапанову дзяржабвінаваўцы Людмілы Герасіменка і вынес прысуд: 3,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Усе навіны →
Усе навіны

Паўлу Дураву дазволілі выязджаць за межы Францыі

Рэдактару «Вікіпедыі» далі два гады калоніі за «дыскрэдытацыю Беларусі»2

Абарону Пакроўска ламае расійскае падраздзяленне «Рубікон»19

Медзведзяня, якое бегала па вуліцах Віцебска, злавілі2

Стала вядома, як беларусы распараджаюцца сваім часам

Пацярпелай у Тайландзе беларусцы зрабілі пераліванне крыві

Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» выданне Вольгі Лойкі Plan B1

У Берліне актывісты ўскараскаліся на Брандэнбургскую браму і разгарнулі банер у падтрымку Палесціны7

Вынесена рашэнне за абразу «чорным шымпанзэ» ў беларускім футболе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі17

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць