Усяго патроху11

Цана арэнды кватэр апусцілася да чатырохгадовага мінімуму

Сёлета даволi хутка i рэзка закончыўся сезон студэнцкага ажыятажу на сталiчным рынку арэнды кватэр. Максiмальная актыўнасць назiралася толькi ў другой палове жнiўня i ў першыя дзве дэкады верасня.

Сёлета даволi хутка i рэзка закончыўся сезон студэнцкага ажыятажу на сталiчным рынку арэнды кватэр. Максiмальная актыўнасць будучых кватарантаў назiралася толькi ў другой палове жнiўня i ў першыя дзве дэкады верасня.

Тады максiмальны кошт аднапакаёвых кватэр уздоўж першай лiнii метро дасягаў 250—300 даляраў.

Аднапакаёўкi —мiнус 50 USD

А вось у апошнi тыдзень верасня попыт на ўсе тыпы мiнскiх кватэр iстотна знiзiўся, таму арэнда i пачала таннець. Зараз кошт арэнды стандартных аднапакаёвых кватэр стабiльна вагаецца ў межах 200 даляраў плюс квартплата. У самых лепшых месцах уздоўж першай лiнii метро аднапакаёвыя кватэры таксама патаннелi на 50 даляраў, таму i каштуюць сёння да 250 «зялёных».

Паводле iнфармацыi начальнiка аддзела арэнды жылля сталiчнага агенцтва «Час пiк» Сяргея Кадолы, на рынку цяпер iснуе даволi вялiкi выбар самых розных па якасцi кватэр. Кожнаму клiенту прапануецца адразу некалькi дзясяткаў варыянтаў. Усё часцей на рынак трапляюць кватэры, цалкам падрыхтаваныя для камфортнага пражывання. Гэта аднапакаёўкi з якаснай мэбляй i сучаснымi тэлевiзарам, халадзiльнiкам i пральнай машынай. Такiя «ўпакаваныя» аднапакаёўкi здаюцца не танней як за 250—300 даляраў.

Кошт стандартных двухпакаёвак упэўнена спынiўся на мяжы 220—280 даляраў. Цэннiк трохпакаёвых кватэр пачынаецца з 300 даляраў плюс квартплата. Сапраўды якасныя трохпакаёвыя кватэры здаюцца ў арэнду за 350—400 даляраў.

Перыферыя крыху таннейшая

Апошнiм часам клiенты агенцтваў нерухомасцi пачынаюць заказваць сабе жыллё не ў самiм мегаполiсе, а побач са сталiцай. Добрым попытам карыстаюцца кватэры ў новых дамах у Бараўлянах, Гатаве, Ждановiчах i ў iншых невялiкiх гарадках i гарадскiх пасёлках. Кошт арэнды жылля ў гэтых населеных пунктах наблiжаецца сёння да сталiчнага цэннiка i меншы за апошнi толькi на 10—30 даляраў. Танней за ўсё тут прапаноўваюцца толькi шматпакаёвыя кватэры з вялiкiмi плошчамi. Так, напрыклад, зараз у Бараўлянах здаецца пустая чатырохпакаёвая кватэра за 250 i вялiкая трохпакаёўка за 220 даляраў. А вось попыт на сапраўды вялiкiя кватэры тут мiнiмальны.

У невялiкiх гарадках‑спадарожнiках можна адшукаць аднапакаёвую кватэру i за 150 даляраў, аднак неабходна будзе зрабiць перадаплату мiнiмум за 8—12 месяцаў.

Пакоi — вельмi дорага

Менавiта ў вераснi максiмальным попытам пачалi карыстацца асобныя пакоi ў шматпакаёвых жылых дамах. Сёння мiнiмальны кошт такога асобнага памяшкання складае 100—150 даляраў. Такiя пакоi прапаноўваюцца з усёй неабходнай мэбляй i бытавой тэхнiкай. Жыллё такой катэгорыi здымаюць галоўным чынам студэнты i сезонныя работнiкi буйных рынкаў.

Патанненне плануецца ў лiстападзе

Эксперты рынку арэнды амаль цалкам упэўненыя, што ў кастрычнiку мiнiмальныя цэны на арэнду кватэр захаваюцца на сённяшнiм узроўнi. Аднак з пачаткам ацяпляльнага сезона на рынак павiнна трапiць яшчэ адна катэгорыя кватэр, якiя восенню не знайшлi сваiх новых гаспадароў па лiнii куплi‑продажу ў спальных раёнах i ў зусiм новых дамах маладых мiкрараёнаў. Спецыялiсты прагназуюць, што да снежня кошт аднапакаёвак можа знiзiцца да 180—170 даляраў, а двухпакаёўкi будуць прапаноўвацца за 230—250 даляраў. Прыкладна каля 250 даляраў тады будзе каштаваць i арэнда ўсiх шматпакаёвых кватэр сярэдняга класа якасцi.

Сяргей Куркач, Звязда

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!». Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі5

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!». Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома пра смерць 38-гадовага экс-палітвязня Алега Гнедчыка1

Святлана Алексіевіч павіншавала Ціханоўскую з вызваленнем мужа1

Так жылі багатыя мінчукі 90-х. Прадаюць кватэру ў доме для партыйнай эліты5

Пазняк пра вызваленне палітвязняў: Яны крычалі: «душыць санкцыямі». Тое, што мы бачым — падрыхтавалі іншыя107

«Казырамі не раскідваюцца. Бацька перайграў і знішчыў». Як прапаганда патлумачыла вызваленне Ціханоўскага19

Франак Вячорка пра Ціханоўскага і іншых вызваленых: Спісы мяняліся ў самы апошні момант19

З чым Келаг параўнаў Палац незалежнасці Лукашэнкі?9

«Пабачыў шмат крыві». Сябар 43-гадовага Змітра Каспяровіча расказаў, як знайшоў яго цела3

Вызваленыя грамадзяне Латвіі — Юрыс Ганіньш і Дзмітрыйс Міхайлаўс

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!». Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі5

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!». Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць