Літаратура

Гродзенская журналістка выдала зборнік казак на беларускай мове. Яна прыдумляла іх для сваіх дзяцей

У Гродне адбылася прэзентацыя дэбютнай кнігі на беларускай мове «Домік добрай казкі» Вікторыі Карась. Пра мерапрыемства расказала grodnonews.by.

Вікторыя — прафесійная журналістка і шматдзетная маці. Пасля заканчэння кафедры журналістыкі Купалаўскага ўніверсітэта з 2008 года паспяхова працавала карэспандэнтам на тэлеканале «Гродна Плюс». Сёння ёй 34 гады, і яна — маці двух хлопчыкаў і дзяўчынкі. Менавіта дзеці падчас дэкрэтнага адпачынку натхнілі Вікторыю напісаць для іх свае ўласныя казкі на беларускай мове.

Вясной гэтага года Вікторыя Карась даслала свае казкі на другі літаратурны конкурс-стартап LitUp. У выніку яна стала адной з 12 пераможцаў і атрымала магчымасць выдаць сваю кнігу ў Беларусі за кошт дзяржавы тыражом у адну тысячу экзэмпляраў. Казкі Вікторыі апублікаваў выдавецкі дом «Звязда». Кніжку дапоўніла сваімі цудоўнымі малюнкамі гродзенская мастачка Таццяна Філіповіч.

У планах Вікторыі Карась — новыя казкі і новыя кніжкі. Паслухаць казачныя творы аўтара ў яе ўласным выкананні можна на YouTube-канале «Домiк добрай казкi».

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы12

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Усе навіны →
Усе навіны

У Касцюковічах у каледжы 17‑гадовая дзяўчына збіла аднагодку на вачах у іншых навучэнцаў3

Трамп прыдумаў план міру для Газы. Яго падтрымалі амаль усе5

Малдова паказала, як Пуціну і Лукашэнку можна даваць па зубах і ў гібрыднай вайне25

Андрэй Стрыжак прыдумаў вясёлы, але карысны чэлендж25

Ніколь Кідман і Кіт Урбан разводзяцца пасля 20 гадоў шлюбу2

Жыхары Брэста ўжо паставілі і ўпрыгожылі высокую навагоднюю ёлку4

Трагічная смерць у Мінску: мужчына загінуў ад аскепка люмінесцэнтнай лямпы1

На трасе ў Баранавіцкім раёне загінуў 19‑гадовы хлопец

Неанацысты, гвалтаўнікі дзяцей і ненавіснікі жанчын: небяспечны трэнд, які прыйшоў з ЗША, дабраўся да Еўропы55

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы12

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць