Меркаванні

Кіроўца аўтобуса

Я села ў маршрутны аўтобус. Падышоў кіроўца: «Ну, таварышы пасажыры, давайце я вас усіх падлічу, каб нікога не пакінуць, і мы паедзем». Аўтаматычна я павярнула галаву ў яго бок. Не беларуская мова падабалася мне ў ім, а ветлівасьць, зь якой ён зьвяртаецца да кожнага пасажыра. Гэта быў той кіроўца, пра якога ходзяць легенды, што ён развозіць усіх пасажыраў ледзьве не па хатах.

Уперадзе сядзела бабуля. Яна размаўляла па-расейску, але зь беларускімі «р» і «ч». Празь нейкі час бабуля сказала кіроўцу: «А вы ад мовы беларускай не адракліся…» «А чаго ад яе адракацца? Мы ж тут жывём, нельга адракацца». Праз колькі часу бабуля зноў распачала размову, але гаварыла гэтым разам ужо па-беларуску.

Калі прыслухацца да людзей старэйшага пакаленьня, сярод іх якраз і можна знайсьці тыя забітыя парасткі надзеі. Гэта людзі, якія вырасьлі ў вёсцы і, каб схаваць сваё «вясковае» паходжаньне, вучылі расейскую, пачыналі думаць на ёй, спрабуючы забыцца на першыя пачутыя ў дзяцінстве словы. Але недзе там, у падсьвядомасьці, жывуць гэтыя словы, на іх не забыцца, іх ня выкрасьліць з памяці. І такіх людзей шмат — тых, якія ведаюць мову, але маўчаць… А што калі зьявіцца для іх магчымасьць свабодна размаўляць так, як яны і ня раз сёньня размаўляюць са сваімі бацькамі? Што калі хоць трошкі пазбавіць іх комплексу «вясковай гаворкі»?

Мне патэлефанавалі. Заўважыла, як галава вадзіцеля нахілілася ў мой бок. На вакзале, калі я выходзіла, ён павярнуўся да мяне і сказаў: «Да пабачэньня, прыемна было чуць родную мову». «Мне таксама», — адказала я.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону68

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка хоча на грошы, якія засталіся ад будаўніцтва АЭС, пабудаваць яшчэ адзін блок

Трамп запатрабаваў ад Эрдагана спыніць закупкі расійскай нафты

«Уладзімір Уладзіміравіч нічога не хавае ад мяне». Лукашэнка ў Маскве дэманстраваў даверлівыя адносіны з Пуціным

Лукашэнка ўжо ўгаворвае Зяленскага сустрэцца і называе на імя па бацьку23

У змаганні з карупцыяй сілавікі страцілі «асобныя станоўчыя тэндэнцыі»2

Стрыжака і Лявончыка прызналі «тэрарыстамі»5

Стаў вядомы жорсткі прысуд былому начальніку цэха «Гомсельмаша»1

Лаўроў заявіў, што НАТА і ЕС ужо ў стане вайны з Расіяй6

У італьянскай Балонні знік беларус

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону68

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

Закрыць Паведаміць