У Лондане Sprite бясплатна частуе халодным напоем людзей, калі ў іх кепскі настрой
На вакзале Кінгс-Крос у Лондане можна атрымаць бясплатны Sprite. Кампанія ўсталявала гандлёвы аўтамат, які ўмее адсочваць абстаноўку навокал.

Калі апарат палічыць, што на вакзале зашмат раздражняльных фактараў, напрыклад, вельмі спякотна ці занадта вялікі тлум людзей, — атрымаць газіроўку можна бясплатна. Кампанія спадзяецца, што крэатыўная навінка дапаможа зменшыць колькасць негатыву, які адчуваюць пасажыры.
Вакзал Кінгс-Крос — адно з самых стрэсавых месцаў Вялікабрытаніі. Паводле даследавання брэнда Sprite, у сярэднім чалавек раздражняецца да 12 разоў на дзень, пакуль знаходзіцца на вакзале. А прадстаўнікі маладзейшага пакалення адчуваюць раздражненне нават часцей — да 18 разоў.
На гадавіну вывядзення залатога рэтрывера ў Шатландыі сабралі ў адным месцы сотні гэтых мілых сабак ФОТЫ
«Мой боль — адсутнасць вішнёвага піражка». Беларусы рассмакавалі, чым адрозніваюцца «Макдональдсы» ў розных краінах
«Нібы ў казку патрапіла». Беларуску ўразіў незвычайны «вязаны раён», на які яна натрапіла ў Варшаве
Каментары