Грамадства11

У Мінску жанчына выйграла суд у кавярні, у якой яе дзіця пашкодзіла хрыбетнік

Суд Цэнтральнага раёна Мінска часткова задаволіў пазоў жанчыны да кавярні, у якой яе дзесяцігадовае дзіця ўпала спінай на прыступку і пашкодзіла хрыбетнік. 

Здымак ілюстрацыйна. Фота: vecteezy.com

Паводле судмеэкспертызы, хлопчык атрымаў пераломы двух грудных пазванкоў. Але гэтыя пашкоджанні аднеслі да катэгорыі менш цяжкіх і таму крымінальнай справы не заводзілі.

Аднак на рэабілітацыю дзіцяці — абследаванне, амбулаторнае лячэнне, наведванне басейна, заняткі з інструктарам, — давялося патраціць нямала грошай, і жанчына затрабавала ў кавярні добраахвотна кампенсаваць гэтыя грошы. А пасля атрымання адмовы звярнулася ў суд.

Патрабаванні жанчыны былі: 20 тыс. рублёў маральнай шкоды на карысць сына, а таксама 1166 рублёў 81 капейка кампенсацыі выдаткаў, звязаных з лячэннем і рэабілітацыяй, і 2300 рублёў, выдаткаваных на юрыста. 

У судзе прызналі, што хлопчык паслізнуўся на мокрай падлозе праз няякаснае прыбіранне памяшкання падчас моцнага снегападу. Таму вырашылі, што кавярня не гарантавала бяспекі наведвальнікаў, і прадпісалі спагнаць з установы кампенсацыю. Праўда, толькі часткова: кавярня мусіць выплаціць 7 тыс. рублёў маральнай шкоды на карысць дзіцяці і 742 рублі 1 капейку, выдаткаваных на лячэнне, а таксама 1500 за паслугі юрыста.

Каментары1

  • Казік
    17.07.2023
    Якая менавіта кавярня?

Цяпер чытаюць

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?6

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?

Усе навіны →
Усе навіны

Сямейная драма аднаго з самых вядомых клоўнаў Беларусі — жонка аддала Вадзіку Ракеце двухгадовага сына і сышла31

Праект па дапамозе палітычным рэпрэсаваным «Хуткая гуманітарная дапамога» самаліквідуецца6

«Конь для нас — як чалавек». З'явіліся падрабязнасці, як быў смяротна паранены конь у Лідзе1

Латушка: Макею я адмовіў два разы, а Тозік прасіў мяне размаўляць з ім па-беларуску10

Аксакалы Туркменістана папрасілі ў прэзідэнта больш не павышаць заробкі, пенсіі і дапамогі5

Лукашэнку па начах сніцца саўгас «Гарадзец»19

Зяленскі: Украіна гатовая да перамоў з ЗША адносна асаблівай зброі6

Сталі вядомыя абставіны гібелі начальніка натурнай пляцоўкі «Беларусьфільма» Сяргея Буйніцкага

Сцяпан Пуціла расказаў пра бюджэт Nexta і пра свой заробак15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?6

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць