Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»1616

Па вяртанні з Масквы Лукашэнка пашыхтаваў спецназ

Перад выбарамі яму ціснуць на псіхіку, палохаючы магчымай спецаперацыяй ФСБ. Піша ў сваім блогу на НН Аляксандр Класкоўскі.

Пасля няўдалых перамоў у белакаменнай беларускі кіраўнік наведаў 15 чэрвеня кадэбісцкую «Альфу». Магчыма, нарада планавалася раней, але атрымалася сімптаматычна.

Перад выбарамі Лукашэнку ціснуць на псіхіку, палохаючы магчымай спецаперацыяй ФСБ. І гэта бадай што дае эфект. Магчыма таму, што праз эпапею інтрыг за шырмай «братняй інтэграцыі» ППРБ занадта добра вывучыў норавы піцерскіх хлопцаў.

Вынікі перамоў 11 чэрвеня ўпэўненасці Лукашэнку відавочна не дадалі. Правальным аказаўся ўжо першы, разлічаны на публіку акорд — спроба пажартаваць перад камерамі на пачатку сустрэчы з Пуціным. Расійскія медыі па поўнай адцягнуліся на эпізодзе «мо’ хоць кавалак хлеба дасце».

Закулісная частка перамоў з абодвума дуумвірамі наўрад ці была болей удалай для госця. Іначай бы тутэйшая прапаганда ўжо грымела.

Карацей,

у Мінску пераацанілі магчымасць згуляць на зацікаўленасці Масквы ў Мытным звязе.

Канечне, яны зацікаўленыя, але разважаюць так: куды ён дзенецца з падводнай лодкі! Яшчэ і амбасадар Сурыкаў трохі папалохаў: вось зачынім мяжу — тады паскачаце!

Без ільготаў жа кшталту бязмытнай нафты ўсе планы пра 500 долараў накрываюцца медным тазам.

Вось ужо і пра аднаўленне супрацы з МВФ міністр Харкавец загаварыў. А то круцілі носам: абыдземся без вашых стэнд-баяў!

І ўсё болей аргументаў за тое, каб выбары зладзіць да зімы. Бо там вымалёўваюцца, як зазначае аналітык Валер Карбалевіч, дзве вайны — нафтавая ды газавая. З букетам наступстваў, якіх Лукашэнку толькі і неставала падчас электаральнай кампаніі.

Расійскія вялікадзяржаўнікі цвердзілі, што ў іх імперыі ёсць два хаўруснікі — войска ды флот. Лукашэнка па вяртанні з Масквы мо’ падсвядома згадаў пра такое апірышча, як спецназ КДБ. Лёс Бакіева, самі разумееце, не натхняе.

«Добра, што ў нас ёсць чым ваяваць», — шматзначна вырвалася з вуснаў афіцыйнага лідэра краіны, дзе кожную раніцу па ТБ гучыць «Мы, беларусы, мірныя людзі…».

Каментары16

Цяпер чытаюць

Замест вайны сланы ў новай кнізе Сашы Філіпенкі. Там Масква і шмат маніпуляцыі3

Замест вайны сланы ў новай кнізе Сашы Філіпенкі. Там Масква і шмат маніпуляцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Анколаг назвала самыя распаўсюджаныя віды раку3

Гэта Егіпет? Дом са сфінксам пад Віцебскам здзівіў тыкток4

Ізраіль забіў кіраўніка іранскай разведкі і ягонага намесніка2

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная23

Пчолы захапілі веласіпед мінчука, пакуль ён быў у краме ФОТАФАКТ5

Гігін агучыў сваю версію нацыянальнай ідэі61

Беларускі трэш-стрымер Mellstroy арандаваў раскошны дом у Кіпры за $500 тысяч на год5

«Мяне мама заб'е». Моладзь вылецела ў кювет на хуткасці 160 кіламетраў у гадзіну ВІДЭА12

Індыйскі мільярдэр памёр пасля таго, як праглынуў пчалу падчас гульні ў пола2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Замест вайны сланы ў новай кнізе Сашы Філіпенкі. Там Масква і шмат маніпуляцыі3

Замест вайны сланы ў новай кнізе Сашы Філіпенкі. Там Масква і шмат маніпуляцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць