Культура

У Лепелі паставяць помнік Льву Сапегу

У горадзе Лепель (Віцебская вобласьць) неўзабаве зьявіцца помнік Льву Сапегу, знанаму палітыку, дыплямату і апекуну мастацтваў, аднаму з самых уплывовых дзяржаўных дзеячаў у Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай.

Імя Льва Сапегі самым непасрэдным чынам зьвязана з гісторыяй Лепеля, які ўпершыню згадваецца ў 1439, як вёска і маёнтак на востраве Лепельскага возера.

У 1563 паселішча атрымала статус гораду (цяпер вёска Стары Лепель). А ў 1586 Леў Сапега заснаваў за тры кілямэтры ад яго ў вёсцы Белая мястэчка Белы Лепель або Новы Лепель, куды былі перанесены гандлёвы цэнтар, а таксама пабудаваныя замак, царква і касьцёл. Такім чынам пачалася гісторыя сучаснага Лепеля, дзе жывуць каля 18-ці тысяч чалавек.

Штогод 11 верасьня ў Лепелі адзначаюць Дзень горада, і сёлета да гэтай даты прымеркавана адкрыцьцё помніка Льву Сапегу, які будзе ўсталяваны каля ўвахода ў гарадзкі парк.

Дарэчы, будучы помнік — гэта не адзіная адзнака памяці пра Льва Сапегу на Віцебшчыне. У 2005-м годзе паводле ініцыятывы грамадзкага аб’яднаньня «Фонд імя Льва Сапегі» быў усталяваны памятны знак ў вёсцы Астроўна Бешанковіцкага раёну. На вялікім кавалку шэра-карычневага граніту разьмешчана шыльда з надпісам: «Тут, у мястэчку Астроўна 4.IV.1557 нарадзіўся Леў Сапега — выбітны грамадзкі і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Ніякіх забароненых месцаў не існуе». Келаг кажа, што Трамп дазволіў Украіне наносіць дальнабойныя ўдары4

«Ніякіх забароненых месцаў не існуе». Келаг кажа, што Трамп дазволіў Украіне наносіць дальнабойныя ўдары

Усе навіны →
Усе навіны

Юлія Міцкевіч пра Ціханоўскага: Турма нікога не робіць лепшым, толькі горшым32

У часе расійскай атакі ў Кіеве загінула 12‑гадовая дзяўчынка. Колькасць ахвяр дасягнула чатырох чалавек3

У Гомелі на свяце камбайн сыпаў на гасцей цукеркі2

«Набраў 6,8 кг за 1,5 месяца». Як і чым кормяць у офісах ІТ-кампаній у Беларусі і за яе межамі?5

Узорнага старасту вёскі і прадпрымальніка з Бабруйска кінулі за краты: падобна, за «Гаюна». Вось як на яго маглі выйсці12

Як Кітай стварыў сістэму татальнага сачэння і паспяхова яе экспартуе11

У Пухавіцкім раёне «Дажынкі» нечакана перанеслі на тыдзень. Ужо выпечаныя да свята караваі могуць да яго не дажыць3

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе19

Метэазонд з беларускімі цыгарэтамі прызямліўся проста каля гіпермаркета ў Беластоку8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ніякіх забароненых месцаў не існуе». Келаг кажа, што Трамп дазволіў Украіне наносіць дальнабойныя ўдары4

«Ніякіх забароненых месцаў не існуе». Келаг кажа, што Трамп дазволіў Украіне наносіць дальнабойныя ўдары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць