Грамадства

Больш чым у 30 месцах масавага адпачынку Беларусі забаронена купанне

Па стане на 4 жніўня санслужба вынесла пастановы аб забароне купання ў 31 месцы масавага адпачынку.

Паводле інфармацыі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, з-за неадпаведнасці адабраных проб вады па мікрабіялагічных паказчыках у Брэсцкай вобласці забаронена купанне ў зоне адпачынку возера Кацера (Камянецкі раён), у рацэ Лясная (Камянец), у вадаёме аздараўленчага лагера «Чайка», у зонах адпачынку ракі Шчара (вёска Дарава Ляхавіцкага раёна) і ракі Ведзьма (Ляхавічы), у сажалцы Палонка, вадасховішчы Мышанка Баранавіцкага раёна і на гарадскім пляжы Кобрына.

У Віцебскай вобласці нельга купацца ў возеры Будачы каля санаторыя «Баравое» (Докшыцкі раён). У Полацкім раёне забаронена купанне ў зонах адпачынку азёр Янова, Шчаты, Гомель і Суя.

У Гомельскай вобласці па прычыне адсутнасці адпаведнага абуладкавання пляжа нельга купацца ў вадаёмах шэрагу населеных пунктаў Буда-Кашалёўскага раёна — Камунар, Крыўск, Кашалёва, Чырвонае Знамя, Патапаўка. З-за неадпаведнасці адабраных проб вады па мікрабіялагічных паказчыках забаронена купанне ў зонах адпачынку на возеры Камарына, рацэ Дняпро ў 2-м мікрараёне Рагачова і каля ратавальнай станцыі Рагачоўскага раёна. Забарона на купанне распаўсюджваецца і на пляжы ракі Іпуць (Добруш) з-за пачатку работ па ачыстцы і паглыбленні ракі.

У Гродзенскай вобласці па прычыне неадпаведнасці адабраных проб вады па мікрабіялагічных паказчыках нельга купацца ў зонах адпачынку Янаўскага вадасховішча (Астравецкі раён) і на возеры ў вёсцы Гурнафель (Шчучынскі раён).

У Мінскай вобласці па гэтай жа прычыне забаронена купанне ў Заслаўскім вадасховішчы ў раёне пляжа «Паўднёвы» санаторыя «Юнацтва».

У Магілёўскай вобласці купацца забаронена ў зонах адпачынку гарадскіх пляжаў на рацэ Дняпро ў Магілёве і Шклове, а таксама ў зоне адпачынку на Чорным возеры (Крычаўскі раён).

У Мінску пастановы аб забароне купання не выносіліся.

Паводле інфармацыі спецыялістаў, у купальны сезон кратнасць бактэрыялагічнага даследавання вады з вадаёмаў у месцах масавага адпачынку павялічваецца ў сярэднім да аднаго разу ў тыдзень. Пры атрыманні двух паслядоўных нездавальняючых па бактэрыялагічных паказчыках вынікаў аналізаў вады з аднаго пункта адбору санслужба забараняе выкарыстанне вадаёма ў культурна-бытавых мэтах, а пры атрыманні двух паслядоўных здавальняючых — дазваляе.

Каментары

Цяпер чытаюць

60‑гадовая п’яная беларуска ператварыла палёт з Парыжа ў Вільню ў кашмар3

60‑гадовая п’яная беларуска ператварыла палёт з Парыжа ў Вільню ў кашмар

Усе навіны →
Усе навіны

У Бішкеку знікнуць вуліцы і праспекты Леніна, Талстога, Максіма Горкага11

Дзяўчыну-псіхолага з лагапедычнага цэнтра кінулі за краты за ўваходжанне ў склад нейкага «экстрэмісцкага фарміравання»6

Еўрапейцы куплялі ў Кітаі ўсё, цяпер пачалі купляць і аўтамабілі. Прамысловасць Германіі абвалілася да ўзроўню 2005 года32

Азаронак: Трэба адмяняць да ядрэні фені ўсялякія выбары52

Беларускі дызайнер прадае звычайны камень з Нарачы за $20001

Беларускія дальнабойшчыкі ўсё часцей выбіраюць для працы Германію замест Польшчы і Літвы. Расказваюць пра заробкі10

Колькі сяброў можа быць у чалавека ў эпоху сацсетак? Навуковец падлічыў4

«Раней Марзалюк выступаў у калоніі, што экстрэмісты — ворагі народу. А апошні раз — што трэба ўмець дараваць»10

11‑гадовую школьніцу з Брэста збілі за парушэнне правілаў гульні2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

60‑гадовая п’яная беларуска ператварыла палёт з Парыжа ў Вільню ў кашмар3

60‑гадовая п’яная беларуска ператварыла палёт з Парыжа ў Вільню ў кашмар

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць