Культура22

«Свядомы беларус, наш чалавек»

Памёр Вячаслаў Дубінка. Пра яго ўспамінае мастак Уладзімір Крукоўскі.

Пра Вячаслава Дубінку ўспамінае мастак Уладзімір Крукоўскі.

Гэта быў незвычайны, унікальны для Беларусі чалавек. Свядомы беларус, наш чалавек. Добры, разумны, камунікабельны, шчодры. Цесна звязаны з легендарнай майстэрняй «На Паддашку» Яўгена Куліка. На яго можна было спадзявацца ў любой справе, у якой ён ведаў толк. А ўнікальнасць ягоная ў тым, што няма ў Беларусі чалавека, які б адначасова належаў да чатырох творчых суполак. У 60-я, калі ён са слуцкай раёнкі фатографам перайшоў у «Звязду», далучыўся да Саюза журналістаў. Аб’ехаў усю краіну. Фатаграфаванне ў яго паралельна ішло з напісаннем артыкулаў, нарысаў. Як майстар выцінанкі ў тых жа 60-х прыйшоў у Саюз мастакоў і Саюз народных майстроў. Вячаслаў літаральна вярнуў беларускую выцінанку з нябыту. Спачатку ён прыглядаўся да дзейнасці ўкраінскіх майстроў, а потым за якія 10 гадоў і сам стаў прызнаным майстрам. Выстаўляўся ў Беларусі, Літве, Расіі. Ягонымі выцінанкамі ілюстраваліся літаратурныя творы. Напрыклад, кніга Артура Вольскага «Жывыя літары». У пачатку 2000-х я прыняў удзел у стварэнні ягонага альбому выцінанкі. Пайшлі выставы. У Музеі сучаснага мастацтва, у Нацыянальным мастацкім, за мяжой. Замежнікі ахвотна набывалі ягоныя выцінанкі. Так яго напаткала міжнароднае прызнанне.

Чацвёртым ягоным творчым саюзам стаў Саюз пісьменнікаў. Вячаслаў — аўтар шасці аповесцяў. Першая — «Не плач, мая душа» — была надрукаваная ў часопісе «Маладосць».

Цяжка пра Славу гаварыць ў мінулым часе. Яшчэ пяць дзён таму бачыліся з ім у ягонай майстэрні. Ён проста поўніўся планамі. Падрыхтаваў да друку пры ўдзеле Уладзіміра Басалыгі макет новага альбома выцінанак. Не дачакаўся новай аповесці ў выглядзе кнігі, яна пакуль ў электронным варыянце.

Развітанне з Вячаславам Дубінкам адбудзецца 12 жніўня ад 10-й да 12-й гадзіны ў Мінску ў памяшканні Управы БНФ (Машэрава, 8 — былая Варвашэні). Пахаваюць яго на Паўночных могілках.

Глядзі яшчэ:
Памёр Вячаслаў Дубінка

Апошняе інтэрв’ю Вячаслава Дубінкі.

Друкаваўся сп.Дубінка і старонках НН.

Каментары2

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе6

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Усе навіны →
Усе навіны

Рыбак на Мінскім моры злавіў двух здаравезных самоў. Адзін важыў 70 кілаграмаў, другі — крыху менш2

Артура Сянько пакінулі пад вартай у ЗША. Яму па-ранейшаму пагражае дэпартацыя5

Кампанія-аднарог з беларускімі каранямі заплаціць мільёны даляраў за злоўжыванне асабістымі данымі

У Мінску затрымалі «групу нацыстаў». На відэа ў асноўным украінская сімволіка9

Як Капенгаген стварыў «зялёную хвалю» для веласіпедыстаў3

Як Расія з дапамогай карабля-шпіёна сочыць за падводнымі кабелямі Еўропы

Беларускія фуры стаяць у шматкіламетровых чэргах на мяжы Расіі і Казахстана3

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму26

Лукашэнка хоча на грошы, якія засталіся ад будаўніцтва АЭС, пабудаваць яшчэ адзін блок

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе6

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць