Грамадства11

Байкову пакінулі пад вартай

Сьледчыя КДБ, якія вядуць справу арыштаванай сьледчай генэральнай пракуратуры Сьвятланы Байковай, падпісалі пастанову аб падаўжэньні расьсьледаваньня.

24 жніўня сьледзтва па справе Сьвятланы Байковай працягнутае яшчэ на 2 месяцы. Такое меркаваньне выказаў адвакат Міхаіл Воўчак.

"Відаць па ўсім, выставілі ёй "прадлёнку" яшчэ на 2 месяцы. Як мінулым разам недзе ў 16 гадзінаў паказалі пастанову". Адвакат Міхаіл Воўчак выказаў незадавальненьне тым, што яму, як ён кажа, як звычайна, своечасова не паведамляюць пра тое, што адбываецца са Сьвятланай Байковай.

Сьледчую па асабліва важных справах Генэральнай пракуратуры Сьвятлану Байкову арыштавалі ў лютым і з таго часу трымаюць у сьледчай турме "амэрыканка". Байкову абвінавачваюць у перавышэньні ўлады і незаконным вызваленьні ад крымінальнай адказнасьці. Нібыта сьледчая зрабіла гэтыя злачынствы, калі расьсьледавала справы мытнікаў, зь якімі былі цесна зьвязаныя супрацоўнікі КДБ ды іншыя высокапастаўленыя асобы. Вінаватай сябе Сьвятлана Байкова не прызнае. Каб дамагчыся вызваленьня, сьледчая цягам амаль 10 дзён трымала галадоўку і пісала да Аляксандра Лукашэнкі ліст, у якім згадвала пра свае дзяржаўныя ўзнагароды і заслугі ў барацьбе з карупцыяй. Аднак мера ўтрыманьня для Байковай не была зьмененая, а справу супроць яе не спынілі. Днямі зьявіліся зьвесткі, што Сьвятлане Байковай нібыта выставілі абвінавачваньне ў атрыманьні хабару. Пра гэта нібыта даў паказаньні базнэсоўца Малочка, які супрацоўнічаў са сьледзтвам па справе мытнікаў, якое вяла Сьвятлана Байкова, і ня быў прыцягнуты да крымінальнай адказнасьці.

Адвакат Міхаіл Воўчак, аднак, дадзеныя пра выстаўленьня абвінавачаньня ў атрыманьні хабару не пацьвярджае.

"Падчас майго удзелу ў сьледчых дзеяньнях ёй не выстаўляліся абвінавачаньні аб карупцыі", — кажа Міхаіл Воўчак. Варта аднак зазначыць, што пасьля 9 жніўня Міхаіл Воўчак з Байковай ня бачыўся. "Канешне, за гэты час магло нешта і зьмяніцца, але без удзелу адваката выстаўляць абвінавачаньне ня мусяць. Мяне ж пра гэта ніхто не інфармаваў", — сказаў "Свабодзе" адвакат Воўчак.

Справу Сьвятланы Байковай назіральнікі лічаць паказальнай і тлумачаць гэта асаблівасьцямі барацьбы паміж праваахоўнымі структурамі ў Беларусі. Гэтак, паводле журналіста Паўла Шарамета, асноўная барацьба вядзецца паміж групоўкай дарадцы прэзыдэнта Віктара Лукашэнкі, у якую уваходзяць новыя кіраўнікі КДБ ды Памежнага камітэту і "старымі" кадрамі сярод сілавікоў з Генпракуратуры, Рады бясьпекі і МУС. Назіральнікі сыходзяцца ў меркаваньні, што барацьба паміж імі вядзецца за татальны кантроль над сілавымі ведамствамі, а сродкамі гэтай барацьбы часта ёсьць абвінавачваньні ў службовых злоўжываньнях ці ў карупцыі.

У КДБ Беларусі зьвесткі адносна справы Сьвятланы Байковай не камэнтуюць.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў10

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан даў нечаканы адказ пра Расію пасля пытання журналіста6

Прэм'ер Албаніі тонка пакпіў з Трампа3

Спроба аштрафаваць беспілотнае аўто за незаконны разварот паставіла амерыканскую паліцыю ў тупік

Распрацоўшчык Сhat GPT стаў самым дарагім стартапам у свеце1

У беларускіх санаторыях будзе праходзіць рэабілітацыя расійскіх удзельнікаў вайны з Украінай5

«Белавія» адкрыла продаж квіткоў на Шры-Ланку. Колькі каштуюць?

Гісторык сцвярджае, што знайшоў згадку пра Літву ў 451 годзе12

Выхавацельку сталічнага дзіцячага садка, спецыялістку па дэфекталогіі, асудзілі за пратэсты7

Казахстан пачаў спыняць усе фуры з Кітая ў Расію, дзе патэнцыйна можа знаходзіцца санкцыёнка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў10

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць