З Масквы. Блог Алеся Чайчыца44

Асобны жорсткі прыступ эстэтычнага непрыманьня лукашызму

Лукашэнкаўцы ня ўмеюць сябе прафэсіянальна і бяз хамства паводзіць нават у сваіх публічных выступах. З саўком ва ўладзе неабходна змагацца альбо праз вытраўліваньне адтуль тых, хто гэты савок увасабляе, альбо, калі першае пакуль немагчыма, праз прымус іх да перавыхаваньня.

Непрафэсіяналізм людзей у беларускай уладзе кідаецца ў вочы нават па тым, што і як яны прамаўляюць да журналістаў. Для абазначэньня гэтай манэры існуе трывіяльнае слова «хамства», але без дадатковага раскрыцьця і ілюстраваньня гэтага паняцьця ягоны зьмест сьціраецца і шаблянізуецца.

Можна назваць гэта яскравай ілюстрацыяй менавіта што эстэтычнай непрымальнасьці сёньняшняга рэжыма: ёсьць сфэры працы, дзе эстэтыка грае ролю і ёсьць непрымальныя ступені эстэтычнага «фола».

Вось адзін сьвежы абрашчык: «…по мнению руководителя КГБ, оппозиционным лидерам сначала следовало бы договориться между собой. Он отметил, что в ходе недавней уличной акции между представителями оппозиции возник конфликт из-за того, что некоторым из них не дали выступить.» (// Белорусский партизан)

Здавалася б,

ну якая справа пану начальніку да дачыненьняў паміж апазыцыйнымі палітыкамі? Адкажы ты са спасылкай на закон, што «А, Б і В», і адкланяйся. Не! Трэба ж прадэманстраваць сваю пагарду і вылезьці з сваімі неадэкватнымі, правакатыўнымі і неэтычнымі камэнтарамі.

Ці возьмем фразу, што прагучала з вуснаў якогась чыноўніка з прэзыдэнцкай прэс-службы замест простага абвяржэньня прайшоўшай па СМІ інфармацыі аб прапанове Раманчуку заняць пасаду ва ўрадзе: «А чаму адразу не прэзідэнта? Калі б не выбары, то яму б прыснілася, што яму пасаду прэзідэнта адразу прапанавалі?!»

Каго, дарагі спэцыялісьце па сувязях з грамадзкасьцю, патрэбны гэтыя какетліва-зімоўскія ўсьмешкі і недарэчныя мэтафорыка пра тое, каму што сьніцца? Абвергні спакойна і дыпляматычна, скажы, што табе пра такое нічога не вядома, дый годзе!

Ці, мабыць, прэтэнзіі павінны быць да журналістаў, якія часам не аддзяляюць сказанае чыноўнікамі off-record ад сказанага on-record?

Публічныя заявы пані Лідзіі Ярмошынай, якія ў іншай краіне каштавалі б ёй пасады, асобны пункт, пра які ня варта і дадаткова распаўсюджвацца. Хто б растлумачыў ёй, што ня мае права старшыня ЦВК публічна, перад журналістамі, дэманстраваць падтрымку аднаму з кандыдатаў ці абражаць астатніх? Гэта ня тое што непрыстойна і неэтычна — гэта ў першую чаргу непрафэсіянальна. Хаця што там Ярмошына ці клеркі з адміністрацыі, калі гэткую мадэль паводзінаў і няздольнасьць да, гаворачы прынятым у некаторых перасякаючыхся з афіцыйнымі колах лексыконам, «фільтрацыі базара» перадусім рэгулярна дэманструе сам прэзыдэнт Лукашэнка.

Усё гэта праявы тыповай савецкай фамільярнай манэры стасаваньня, дзе агрэсія мяжуе з лезеньнем цалавацца, і якая цалкам выключае фармат спакойных ветлівых дзелавых камунікацый, якія савецкаму чалавеку здаюцца занадта нуднымі і няшчырымі.
Гэтыя стасункі працінаюць усё беларускае грамадзтва ад прэзыдэнта краіны да прадаўніцы ў краме на ўскрайку Менска. Страшней за ўсё, што за часы незалежнасьці гэтая побытавая зьява, якую ляканічна можна абазначыць як «савок», працягвае сябе рэгенэраваць: вырасла ўжо цэлае пакаленьне маладых дзевак, якія, як дваццаць гадоў таму, сцэжваюць зь якогась акенца абменьніка валют сваё ядавітае «мушшьчіна, не задзержывайце очіредзь».

Ад саўка і хамства трэба пазбаўляцца, трэба лячыцца. А для гэтага трэба вытраўліваць гулагаўскую вароўска-сучча-вертухайскую культуру па-першае з саміх сябе, а па-другое

трэба вытраўліваць яе з улады. Апошняе трэба рабіць альбо праз вытраўліваньне адтуль тых, хто гэты савок увасабляе, альбо, калі першае пакуль немагчыма, праз прымус іх да перавыхаваньня.

Допіс, які пішацца за два дні перад 19 сьнежня 2010 г., ня можа ня быць прысьвечаны Плошчы. І ён ёй, зрэшты, і прысьвечаны, бо Плошча — адзіны наяўны ў Беларусі інструмэнт, каб зьмяніць пэрсаналіі на адказных пасадах ці хаця б паспрыяць зьмене іх паводзінаў.

Каментары4

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе6

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Усе навіны →
Усе навіны

Рыбак на Мінскім моры злавіў двух здаравезных самоў. Адзін важыў 70 кілаграмаў, другі — крыху менш2

Артура Сянько пакінулі пад вартай у ЗША. Яму па-ранейшаму пагражае дэпартацыя5

Кампанія-аднарог з беларускімі каранямі заплаціць мільёны даляраў за злоўжыванне асабістымі данымі

У Мінску затрымалі «групу нацыстаў». На відэа ў асноўным украінская сімволіка9

Як Капенгаген стварыў «зялёную хвалю» для веласіпедыстаў3

Як Расія з дапамогай карабля-шпіёна сочыць за падводнымі кабелямі Еўропы

Беларускія фуры стаяць у шматкіламетровых чэргах на мяжы Расіі і Казахстана3

Лукашэнка хоча на грошы, якія засталіся ад будаўніцтва АЭС, пабудаваць яшчэ адзін блок

Трамп запатрабаваў ад Эрдагана спыніць закупкі расійскай нафты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе6

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць