Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»66

"Газпром" выхоўвае незалежнікаў

Мо' некалі Мілеру яшчэ наш ордэн дадуць? За ўнёсак у справу выхаваньня нацыянальнай самасьвядомасьці :) Піша Аляксандар Класкоўскі.

У мяне ёсьць свая фокус-група. Гэта заўсёднікі спартовага комплексу на менскай ускраіне, дзе аўтар гэтых радкоў штораніцу трохі змагаецца са сваім паўсонным арганізмам за здаровы лад жыцьця :)

У пярэстай кампаніі прыхільнікаў фізычнае культуры — і навуковец, і палкоўнік міліцыі, і ўчорашні вайсковы авіятар, і былы намесьнік дырэктара вучэльні, і беспрацоўны... Чым ня зрэз грамадзтва?

У перапынках між практыкаваньнямі, сапучы, публіка дыскутуе на палітычныя тэмы.

Дарэчы, тут я правяраю тэзы будучых артыкулаў раней, чым на іх накінуцца наведнікі блогу :)

А меркаваньні ў маёй фокус-групе нярэдка палярныя.

Павал Іванавіч — пэнсыянэр, усё жыцьцё адбарабаніў на будоўлі. Тых, што сядзяць па ўстановах, а ня робяць фізычна, лічыць збольшага дармаедамі. Затое за "бацьку" — гарой.

Раней увесь час даводзіў: без Расеі мы ніхто! Хваліў айчыннае кіраўніцтва за стабільныя і адносна неблагія пэнсіі.

Апошнім жа часам панэгірыкаў не чутно. Уздыхае: як стане пражыць на тую пэнсію пасьля Новага году?

Паказальна, што запэўніваньням дзяржаўных мэдыяў Павал Іванавіч ня верыць ні каліва. Упэўнены, што з падаражэньнем газу кошты сягнуць угору, як шалёныя.

Сёньня, даведаўшыся ад мяне пра навіны ў дачыненьнях з Масквою, былы будаўнік з пралетарскай шчырасьцю заявіў, што прадаваць "Белтрансгаз" ні ў якім разе нельга.

— Сваё — гэта сваё! — афарыстычна патлумачыў пэнсыянэр-фізкультурнік.

А на разьвітаньне даў наказ: як мага чыхвосьці гэных імпэрыялістаў у сваіх артыкулах!

Самае пікантнае, што шаноўны Павал Іванавіч — родам з Расеі (не аднойчы з гонарам падкрэсьліваў).

Такая ўражальная эвалюцыя прадстаўніка "цьвёрдага электарату" наштурхнула на думку: мо' некалі Мілеру яшчэ наш ордэн дадуць?

За ўнёсак у справу выхаваньня нацыянальнай самасьвядомасьці :)

Каментары6

Цяпер чытаюць

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА29

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Асудзілі за «садзеянне экстрэмізму» былога дырэктара школы

Вучоныя знайшлі агромністае радовішча золата, якое змяшчае 99,999% усяго золата планеты8

У Польшчы адбылося ДТЗ з аўтобусам, поўным беларусаў2

Макрон заявіў пра гатоўнасць адправіць ва Украіну 50 тысяч вайскоўцаў5

У Навагрудку падпісалі дамову аб стварэнні Беларускага музея Халакосту4

Застрэлены ў Кіеве палкоўнік СБУ кіраваў групай, якая ліквідавала «Матаролу»1

Канапацкая едзе ў Літву на аўтобусе падаваць заяву ў Дэпартамент дзяржбяспекі ФОТАФАКТ66

Памерла Ірына Яскевіч

«А мяне менш за ўсё турбуе, ці загаворыць Сяргей Ціханоўскі па-беларуску»212

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА29

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць