Грамадства

4 мая пачнецца рэгістрацыя абітурыентаў на цэнтралізаванае тэставанне

З 4 мая па 1 чэрвеня ў Беларусі будзе праходзіць рэгістрацыя абітурыентаў на цэнтралізаванае тэставанне (ЦТ), паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Мікалай Фяськоў 26 красавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, рэгістрацыя на ЦТ пачнецца на два дні пазней, чым летась, у сувязі з тым, што 2–3 мая абвешчаны выхаднымі.

Каб зарэгістравацца на ЦТ, абітурыенту неабходна асабіста прыйсці ў адзін з пунктаў правядзення тэставання, прад’явіць пашпарт і дакумент аб аплаце рэгістрацыйнага ўзносу. Кошт праходжання аднаго тэста, як і летась, складае 10 тыс. рублёў. Абітурыентам ВНУ неабходна здаць тры тэсты, ССНВ — два.

Як заявіў Фяськоў, у 2011 годзе ўпершыню ўсе 73 пункты ЦТ будуць працаваць у рэжыме аўтаматычнай рэгістрацыі. Гэта дазволіць абітурыенту зарэгістравацца ў адным з пунктаў ЦТ на праходжанне тэставання ў любым пункце па ўсёй краіне. Апрача таго, сістэма дазволіць адсачыць у рэжыме рэальнага часу запаўненне аўдыторый. Напрыклад, у Мінску, дзе размешчаны 32 пункты тэставання, абітурыент зможа выбраць найбліжэйшы да яго месца жыхарства пункт здачы ЦТ.

Цэнтралізаванае тэставанне пройдзе з 14 па 29 чэрвеня. Рэзервовы дзень — 4 ліпеня.

У гэты дзень тэст па адным прадмеце змогуць прайсці абітурыенты, якія па ўважлівых прычынах не змаглі ўзяць удзел у тэставанні ў асноўны час.

Сёлета правілы правядзення тэставання і колькасць заданняў не змяніліся. У дзень здачы тэста абітурыент павінен прыйсці на іспыты з пашпартам і чорнай гелевай ручкай. Як і ў мінулыя гады, тэхнічныя сродкі, якія дазваляюць праводзіць вылічэнні, можна выкарыстоўваць толькі на фізіцы і хіміі. Забаронена праносіць на тэставанне мабільныя тэлефоны і іншыя сродкі захоўвання і перадачы інфармацыі. Уведзена забарона з’яўляцца на тэставанне ў галаўным уборы: пад ім можа быць схаваны сродак перадачы інфармацыі.

Як зазначыў Фяськоў, час тэхнічнай апрацоўкі вынікаў ЦТ афіцыйна складае 10–12 дзён. Аднак, як правіла, вынікі абвяшчаюцца датэрмінова. Сертыфікат ЦТ будзе выдавацца па месцы праходжання тэставання.

Паводле папярэдніх прагнозаў, сёлета ў сувязі са змяншэннем колькасці выпускнікоў школ у ЦТ возьмуць удзел на 15–20 тыс. абітурыентаў менш, чым летась, калі колькасць удзельнікаў тэставання склала прыкладна 175 тыс. чалавек.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сямейная драма аднаго з самых вядомых клоўнаў Беларусі — жонка аддала Вадзіку Ракеце двухгадовага сына і сышла7

Сямейная драма аднаго з самых вядомых клоўнаў Беларусі — жонка аддала Вадзіку Ракеце двухгадовага сына і сышла

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску затрымалі «групу нацыстаў». На відэа ў асноўным украінская сімволіка9

Як Капенгаген стварыў «зялёную хвалю» для веласіпедыстаў3

Як Расія з дапамогай карабля-шпіёна сочыць за падводнымі кабелямі Еўропы

Беларускія фуры стаяць у шматкіламетровых чэргах на мяжы Расіі і Казахстана2

Лукашэнка хоча на грошы, якія засталіся ад будаўніцтва АЭС, пабудаваць яшчэ адзін блок

Трамп запатрабаваў ад Эрдагана спыніць закупкі расійскай нафты

«Уладзімір Уладзіміравіч нічога не хавае ад мяне». Лукашэнка ў Маскве дэманстраваў даверлівыя адносіны з Пуціным

Лукашэнка ўжо ўгаворвае Зяленскага сустрэцца і называе на імя па бацьку24

У змаганні з карупцыяй сілавікі страцілі «асобныя станоўчыя тэндэнцыі»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сямейная драма аднаго з самых вядомых клоўнаў Беларусі — жонка аддала Вадзіку Ракеце двухгадовага сына і сышла7

Сямейная драма аднаго з самых вядомых клоўнаў Беларусі — жонка аддала Вадзіку Ракеце двухгадовага сына і сышла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць