Свет1616

Акцёр Ахлабысцін адмовіўся ўдзельнічаць у выбарах прэзідэнта Расіі

«Пакараюся меркаванню Святой Царквы», — напісаў Ахлабысцін у нядзелю.

Акцёр, рэжысёр і святар Іван Ахлабысцін не будзе балатавацца ў прэзідэнты Расіі, бо гэта забаронена грамадзянам, якія маюць духоўны сан, пра што сам Ахлабысцін паведаміў у сваім Twitter’ы.
Пры гэтым Ахлабысцін запатрабаваў вярнуць графу «супраць усіх», так як цяпер «у нацыі няма выбару».

«Пакараюся меркаванню Святой Царквы», — напісаў Ахлабысцін у нядзелю.

Пра свой намер вылучацца ў прэзідэнты ён абвясціў 5 верасня, напярэдадні свайго творчага вечара ў «Лужніках», пасля чаго яго прозвішча трапіла ў сусветныя трэнды Twitter.

Аднак рашэнне Ахлабысціна было рэзка асуджана РПЦ, дзе заявілі пра існаванне «адназначнай забароны на вылучэнне духавенствам сваіх кандыдатур на выбарах у органы прадстаўнічай улады».

«Я не магу быць прэзідэнтам,

але я магу прапанаваць нацыі вярнуць у выбарчыя бюлетэні пункт «Супраць усіх».
Нацыя мае права і на такі выбар, калі ў яе няма выбару. Або на выбары прыйдзе на 12 мільёнаў рускіх людзей менш. Пакуль на 12 мільёнаў», — выказаўся ў сваім мікраблогу Ахлабысцін.

На мінулым тыдні Ахлабысцін выступіў у «Лужніках» з палітычна-філасофскай дэкламацыяй «Дактрына 77», у якой заявіў пра неабходнасць стварэння імперыі і адраджэнні нацыі.

Каментары16

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў3

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў

Усе навіны →
Усе навіны

Выхавацельку сталічнага дзіцячага садка, спецыялістку па дэфекталогіі, асудзілі за пратэсты7

Казахстан пачаў спыняць усе фуры з Кітая ў Расію, дзе патэнцыйна можа знаходзіцца санкцыёнка1

Ціханоўская бярэ ўдзел у саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці2

Мілінкевіч: Не можа быць думак, а ці правільная цана, а ці трэба ціснуць руку Лукашэнку?5

Беларусаў клічуць на анлайн-курсы па псіхалогіі і стварэнні суполак. Усё бясплатна24

У Беларусі адкрыюць нечаканы помнік

Купалаўскі тэатр замест «Паўлінкі» паказаў прапагандысцкі спектакль пра «СВА»29

Ісландыя вызваліла Машэнскага ад абавязкаў ганаровага консула2

Чаму Беларусбанк рэзка знізіў стаўкі па іпатэцы і як гэта паўплывае на рынак нерухомасці?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў3

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць