Свет99

Суд у Італіі вырашыў адабраць паўтарагадовае дзіця ў бацькоў, бо яны «занадта старыя»

Суд па справах непаўналетніх у італьянскім Турыне вынес беспрэцэдэнтнае рашэнне, пастанавіўшы адабраць паўтарагадовую Віёлу Дымброзіс у яе біялагічных бацькоў праз тое, што яны «занадта старыя»,
паведамляе ANSA.

Бацька і маці Віёлы — 57-гадовая Габрыэла і 70-гадовы Луіджы Дымброзіс — не маглі мець дзяцей вельмі доўгі час, і толькі два з паловай гады таму Габрыэла здолела зацяжарыць дзякуючы штучнаму апладненню за мяжой.

Дзіця, якое нарадзілася 26 мая 2010 года ў турынскім шпіталі, было адразу ж аддадзенае на выхаванне іншай сям’і, а біялагічныя бацькі атрымалі права наведваць дачку ўсяго адзін раз на два тыдні.

Цяпер суд паставіў кропку ў гэтай справе, якая абмяркоўвалася ў мясцовай прэсе цягам многіх месяцаў. Як гаворыцца ў пастанове, дзіця стала «плёнам… велізарных магчымасцяў, якія дае людзям прагрэс у галіне генетыкі». Акрамя гэтага суддзі вырашылі, што жаданне Габрыэлы зацяжарыць стала «выбарам, які выйшаў за ўсе магчымыя межы і грунтаваўся на імкненні да ўсёмагутнасці, на імкненні задаволіць свае патрэбы, ігнаруючы пры гэтым відавочныя абавязанні, якія ўскладаюцца на аднаго з бацькоў законамі прыроды». Усё гэта, на думку суддзяў,

сведчыць пра «поўную абыякавасць» бацькоў, якія не задумаліся пра тое, што ставяць будучыню сваёй дачкі пад пагрозу, асуджаючы яе на ранняе сіроцтва.

Нягледзячы на пастанову турынскага суда, юрысты Фабіа Дэарсола і Джуліа Калоса, якія абараняюць інтарэсы пары Дымброзіс, заяўляюць пра намер абскардзіць рашэнне суда і працягнуць барацьбу за маленькую Віёлу.

Самі бацькі — бібліятэкар Габрыэла і Луіджы, які калісьці займаў пасаду мэра мястэчка Манферата, — заяўляюць, што ахвярай усіх гэтых разглядаў стала іх дачка, а не яны самі.

«Яна — гэта наша каханне», — кажуць бацькі журналістам.

Як адзначае ANSA, да таго як зацяжарыць, Габрыэла Дымброзіс дзесяць разоў праводзіла працэдуры па ЭКА-апладненню ў Італіі, якія не ўвянчаліся поспехам. У 1999 і 2002 гадах пара падавала заявы на ўсынаўленне, аднак абедзве засталіся без увагі.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў3

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў

Усе навіны →
Усе навіны

Выхавацельку сталічнага дзіцячага садка, спецыялістку па дэфекталогіі, асудзілі за пратэсты7

Казахстан пачаў спыняць усе фуры з Кітая ў Расію, дзе патэнцыйна можа знаходзіцца санкцыёнка1

Ціханоўская бярэ ўдзел у саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці2

Мілінкевіч: Не можа быць думак, а ці правільная цана, а ці трэба ціснуць руку Лукашэнку?5

Беларусаў клічуць на анлайн-курсы па псіхалогіі і стварэнні суполак. Усё бясплатна24

У Беларусі адкрыюць нечаканы помнік

Купалаўскі тэатр замест «Паўлінкі» паказаў прапагандысцкі спектакль пра «СВА»29

Ісландыя вызваліла Машэнскага ад абавязкаў ганаровага консула2

Чаму Беларусбанк рэзка знізіў стаўкі па іпатэцы і як гэта паўплывае на рынак нерухомасці?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў3

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць