Усяго патроху

У гэтыя выхадныя ДАІ працягне масіраваную адпрацоўку МКАД

А таксама будуць адпрацаваныя Мінскі, Маладзечанскі, Вілейскі і Мядзельскі раёны.

З прычыны аварыйнасці, якая ніякім чынам не зніжаецца, у гэтыя выхадныя ДАІ працягне масіраваную адпрацоўку МКАД, паведамілі ва ўпраўленні ДАІ Міністэрства ўнутраных спраў.

На пад’ездах да МКАД з мэтай эфектыўнага выяўлення кіроўцаў у стане ап’янення будуць праводзіцца комплексныя мерапрыемствы «Фільтр» з выкарыстаннем тактыкі «звужанай паласы».

Спецпадраздзяленне дарожна-патрульнай службы «Страла» будзе адпрацоўваць Мінскі, Маладзечанскі, Вілейскі і Мядзельскі раёны.

Пры сачэнні за дарожным рухам будуць максімальна задзейнічаныя такія тэхнічныя сродкі выяўлення парушэнняў, як «Візір», «Арэна», «Аўтаўраган» і «Кулон». У ходзе сакрэтнага і змяшанага кантролю традыцыйна прымяняюцца цывільныя аўтамабілі з усталяванымі ў іх прыборамі фотавідэафіксацыі парушэнняў, з перадачай звестак аб зафіксаваных парушэннях пры дапамозе GSM-сувязі або з выкарыстаннем 3G-мадэмаў на адлегласці. Здзейсніўшы парушэнне ў адным месцы, кіроўца можа быць прыцягнуты да адказнасці за дзясятак кіламетраў ад месца яго фіксацыі.

ДАІ нагадвае, што за перавышэнне ўстаноўленай хуткасці руху прадугледжана адміністрацыйная адказнасць і прадугледжваецца спагнанне ў выглядзе штрафу да 15 базавых велічынь у залежнасці ад таго, наколькі кіроўца перавысіў хуткасць. За двухразовае на працягу года перавышэнне хуткасці больш чым на 20 кіламетраў у гадзіну можна пазбавіцца права кіравання на год.

Каментары

Цяпер чытаюць

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў3

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў

Усе навіны →
Усе навіны

Выхавацельку сталічнага дзіцячага садка, спецыялістку па дэфекталогіі, асудзілі за пратэсты7

Казахстан пачаў спыняць усе фуры з Кітая ў Расію, дзе патэнцыйна можа знаходзіцца санкцыёнка1

Ціханоўская бярэ ўдзел у саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці2

Мілінкевіч: Не можа быць думак, а ці правільная цана, а ці трэба ціснуць руку Лукашэнку?5

Беларусаў клічуць на анлайн-курсы па псіхалогіі і стварэнні суполак. Усё бясплатна24

У Беларусі адкрыюць нечаканы помнік

Купалаўскі тэатр замест «Паўлінкі» паказаў прапагандысцкі спектакль пра «СВА»29

Ісландыя вызваліла Машэнскага ад абавязкаў ганаровага консула2

Чаму Беларусбанк рэзка знізіў стаўкі па іпатэцы і як гэта паўплывае на рынак нерухомасці?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў3

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць