Фотафакт: Сялянка на ідэалагічным плакаце ў Брэсце больш не паказвае «непрыстойны жэст»
Фотаздымак падкарэктавалі, схаваўшы сярэдні палец сялянкі белым матэрыялам.
У Брэсце на плошчы Леніна выправілі «ідэалагічны ляп», піша «Брестская газета». Восенню мінулага года абласную дошку гонару ўпрыгожылі вялікімі стэндамі з фотаздымкамі. На адным з іх была выява сялянак з сярпамі ў руках. Адна з жанчын на фота, трымаючы серп, незнарок дэманструе непрыстойны жэст. Пасля першай публікацыі ў «БГ» гэты казус нейкі час абмяркоўвалі на форумах і ў сацяльных сетках. Відавочна, што гэтую актыўнасць заўважылі дзе трэба і цяпер фотаздымак падкарэктавалі, схаваўшы сярэдні палец сялянкі белым матэрыялам.
Каментары