Меркаванні7878

Пасол Сурыкаў: Расія будзе перашкаджаць стварэнню кітайскай вытворчасці аўтамабіляў у Беларусі

А «калі раптам Беларусь зноў апынецца ў складанай сітуацыі, як гэта здарылася ў 2011 годзе, то тады варта будзе падумаць аб пераходзе на супольную з Расіяй валюту».

«Звязда» запыталася ў яго: «Нядаўна была агучана інфармацыя аб тым, што ў Беларусі разглядаецца пытанне аб магчымым выпуску на базе аднаго з заводаў кітайскіх легкавых аўтамабіляў. Як у Расіі паставяцца да гэтага?»

Пасол адказаў адкрыта: «Мякка кажучы, без вялікага энтузіязму.

Глядзіце, мы стварылі Мытны саюз
якраз для абароны сябе ад нядобрасумленнай канкурэнцыі іншых краін. А Кітай, як вядома, не ўваходзіць у Мытны саюз.
Таму я не выключаю, што Расія, якая мае значныя магутнасці па выпуску легкавых аўтамабіляў, будзе настойваць на істотным абмежаванні ўвозу кітайскіх камплектных частак для наступнай зборкі з іх машын у Беларусі.
Гэта права Расіі і такое пытанне можа паўстаць».

Пасол Расіі таксама паказальна зазначыў:

«Калі раптам Беларусь зноў апынецца ў складанай валютна-фінансавай сітуацыі, як гэта здарылася ў 2011 годзе, то тады, магчыма, варта будзе падумаць аб пераходзе на супольную з Расіяй валюту».

Ён шмат гаварыў аб правобразе будучага адзінага ўрада Еўразійскага саюза, які назвалі Еўразійскай эканамічнай камісіяй: «Гэтая вялікая структура робіць толькі першыя крокі. Яе штаб-кватэра ў Маскве, туды падбіраецца кваліфікаваны персанал, дзесьці каля 1200 чалавек. Усе яны — расіяне, беларусы і казахстанцы — будуць прымацца на працу толькі па выніках адкрытага конкурсу на замяшчэнне пэўнай пасады».

«Чым будзе займацца ў Камісіі член калегіі ЕЭК Сяргей Сідорскі, у нядаўнім мінулым прэм’ер-міністр беларускага ўрада?» — запыталася «Звязда».

— Якраз пытаннямі дзейнасці аграпрамысловага комплексу і прамысловасці.

— І як будзе аплачвацца складаная праца члена калегіі ЕЭК?

— Кожны з дзевяці членаў калегіі ЕЭК будзе атрымліваць зарплату прыкладна такую, як і міністр урада Расійскай Федэрацыі.
Гэта, зразумела, прыстойная аплата працы. У ЕЭК перадаецца прыкладна 175 нацыянальных паўнамоцтваў, напрыклад, мытныя і інш. Камісія будзе выконваць гэтыя паўнамоцтвы ўжо ў якасці наднацыянальнага органа.

Каментары78

Цяпер чытаюць

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі44

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Усе навіны →
Усе навіны

У Швецыі рэзка ўзрасла колькасць сэксуальна залежных людзей. Усё пачалося з публікацыі кнігі3

Украіна ўпершыню афіцыйна ўжыла ракеты «Фламінга»13

У Віцебску хочуць прадаць праз аўкцыён частку чыгуначнага вакзала2

Дзяўчына з Эквадора здзівілася «беларускім тэхналогіям» пры сушэнні посуду8

У расійскай Дзярждуме высветлілі, што Чабурашка быў яўрэем17

«Лукашэнка-стайл». Генпракурор Польшчы выйшаў публічна пасячы дровы і даў нагоду для кпінаў9

У мінскіх жылых дамах расставяць яшчэ 20 тысяч відэакамер4

Саакашвілі папрасіў Зяленскага ўключыць яго ў спісы ваеннапалонных2

Уладзіслаў Кандратовіч: «Лукашэнка з літоўскімі фурамі абышоўся як рэкецір»20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі44

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць