Культура1616

Каб пабудаваць гіпермаркет «Карона», у Гродна знясуць казармы пачатку XX стагоддзя

А ўзамен паставяць кардонны макет будынкаў пасярод гіпермаркета.

Гродзенскі гандлёвы цэнтр «Карона» будзе дакладнай копіяй брэсцкага аднайменнага гіпермаркета. Яго хочуць пабудаваць на ўчастку па вуліцы Перамогі, на месцы вайсковых казармаў. Каб захаваць памяць пра іх, плануецца зрабіць кардонны макет будынкаў імперскай эпохі пачатку XX стагоддзя.

Як распавяла намеснік дырэктара ТАА «Тытунь Інвест» па ідэалагічнай працы Вікторыя Лашова, агульная плошча аб’екта складзе больш за 15 тысяч квадратных метраў, з іх гандлёвая — каля 6 тысяч. Новы гандлёвы цэнтр будзе гіпермаркетам.

Як удакладнілі ва ўпраўленні архітэктуры і горадабудаўніцтва гарвыканкама, цяпер ТАА «Тытунь Інвест» займаецца адсяленнем жыхароў барака па вуліцы Перамогі, які ідзе пад знос. Старыя вайсковыя казармы таксама будуць знесены.

Абаронцы гістарычнай спадчыны прапануюць захаваць казармы і зялёныя насаджэнні.

Адна з іх прапановаў — «ўбудаваць» казарму ў гіпермаркет.
Напрыклад, так паступаюць у суседніх Польшчы і Літве. Узоры можна ўбачыць у Беластоку (галерэя «Альфа»), Аўгустове (гандлёвы цэнтр Plaza), Лодзі (галерэя «Мануфактура»), Каўнасе.

«Але на змену праекта трэба выдаткаваць сродкі. Шкада, што нашы інвестары гатовыя разбурыць гісторыю, толькі б не выдаткаваць лішнія грошы», —
кажа краязнаўца Ігар Лапеха.

Ва ўпраўленні архітэктуры і горадабудаўніцтва адзначылі, што знойдзены разумны кампраміс паміж забудоўшчыкам і гісторыкамі. Каб захаваць памяць аб вайсковых казармах,

уладальніка гіпермаркета абавяжуць зрабіць невялікі макет гэтых збудаванняў, а пасля выставіць яго ў будынку гіпермаркета.
Праўда, у самім ТАА «Тытунь Інвест» нічога аб падобных планах пакуль не паведамляюць.

* * *

Вайсковыя казармы па вуліцы Перамогі — гэта комплекс з чатырох будынкаў, пабудаваны на тэрыторыі гарнізона гродзенскай крэпасці прыкладна ў 1914 годзе. У свой час у іх размяшчалася адміністрацыя вайсковай часткі і адначасова інтэрнат для салдатаў, якія абслугоўвалі склады. Казармы выкарыстоўваліся па прызначэнні да нашага часу. У апошнія некалькі гадоў будынка пустуюць. Яны добра захаваліся і прыцягваюць увагу стыльна аздобленымі фасадамі. З помнікаў занёманскай часткі горада па архітэктурным і дэкаратыўных асаблівасцях казармы можна параўнаць з Уладзімірскай царквой і Францысканскім касцёлам.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе6

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Усе навіны →
Усе навіны

Рыбак на Мінскім моры злавіў двух здаравезных самоў. Адзін важыў 70 кілаграмаў, другі — крыху менш2

Артура Сянько пакінулі пад вартай у ЗША. Яму па-ранейшаму пагражае дэпартацыя5

Кампанія-аднарог з беларускімі каранямі заплаціць мільёны даляраў за злоўжыванне асабістымі данымі

У Мінску затрымалі «групу нацыстаў». На відэа ў асноўным украінская сімволіка9

Як Капенгаген стварыў «зялёную хвалю» для веласіпедыстаў3

Як Расія з дапамогай карабля-шпіёна сочыць за падводнымі кабелямі Еўропы

Беларускія фуры стаяць у шматкіламетровых чэргах на мяжы Расіі і Казахстана3

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму26

Лукашэнка хоча на грошы, якія засталіся ад будаўніцтва АЭС, пабудаваць яшчэ адзін блок

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе6

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць