Здарэнні33

Петарда выбухнула ў руках: пенсіянер з Гродна патрабуе 15 мільёнаў кампенсацыі

Мужчына падпаліў шуціху, каб адпудзіць птушак на дачы, але ў выніку ледзь не пазбавіўся пальца. Цяпер Мар’ян Сянкевіч патрабуе кампенсацыі матэрыяльнай шкоды ў прадпрыемства, якое прадало, на яго думку, няякасную піратэхніку.

Прыйшлося наняць хатнюю гаспадыню

Мар’ян Станіслававіч купляе петарды на працягу апошніх трох гадоў. І заўсёды ў адным і тым жа месцы — у крамцы каля Скідальскага рынка. Кажа, што выбух петарды дапамагае адпуджваць птушак. Месяц таму зноў набыў некалькі штук.

— Як звычайна, падпаліў на дачы адну петарду — і яна імгненна выбухнула проста ў руках.
У вачах пацямнела, потым гляджу: частку пальца адарвала, кроў хвошча. Столькі гадоў ужо карыстаюся імі, але такога ніколі не было, — распавёў Мар’ян Сянкевіч.

У траўматалагічным пункце мужчыну паставілі дыягназ: выбухная траўма левай кісці, адкрыты пералом ногцевай фалангі пальца, павярхоўныя кропкавыя раны пярэдняй брушной сценкі, жывата, грудной клеткі.

Працаваць левай рукой пенсіянер, інвалід III групы (недзеяздольная правая рука), цяпер не можа, да гэтага часу ходзіць на перавязкі да лекара.
З-за траўмы прыйшлося наняць хатнюю гаспадыню.

— Плачу за яе паслугі 100 тысяч рублёў кожны дзень, працуе ўжо амаль месяц. Хто мне пакрые вымушаныя выдаткі? — наракае пенсіянер.

15 млн. за адарваны палец

З медыцынскай даведкай і заявай Мар’ян Станіслававіч звярнуўся да ўласніка крамы і запатрабаваў кампенсаваць матэрыяльную і маральную шкоду — больш за 15 млн. рублёў. Праз некалькі дзён атрымаў адказ, што дапамагчы яму нічым не могуць.

Мы звязаліся з кіраўніцтвам прадпрыемства. Паводле слоў выконваючага абавязкі дырэктара Сяргея Зайко, аб кампенсацыі шкоды Мар’яну Станіслававічу і гаворкі быць не можа, паколькі ён парушыў інструкцыю і выкарыстоўваў шуціху не па прызначэнні.

Паводле інструкцыі, яму трэба было падпаліць запал не ў руках, а на зямлі і хутка адысці на адлегласць не менш за 10 метраў.
Больш за тое, запэўніў суразмоўца, узоры ўсіх піратэхнічных вырабаў праходзяць выпрабаванні ў нашай краіне.

Праўда, па якой інструкцыі павінен быў дзейнічаць пацярпелы, незразумела, бо на ўпакоўцы дробным шрыфтам указана: каб падпаліць шуціху, трэба чыркнуць ёю аб серную палоску, пры гэтым на самім вырабе маецца кнот, а таксама па-польску напісана, што падпальваць петарду трэба, паклаўшы на зямлю.

За два гады існавання прадпрыемства быў толькі адзін выпадак, калі піратэхніка апынулася бракаванай, але тады яна проста не выбухнула. Што тычыцца яе продажу, кожнаму пакупніку ў краме выдаюць інструкцыю і распавядаюць, як правільна карыстацца петардамі. А вось інструктаж, на жаль, праводзяць не заўсёды — толькі калі цікавяцца самі кліенты.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў3

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў

Усе навіны →
Усе навіны

Выхавацельку сталічнага дзіцячага садка, спецыялістку па дэфекталогіі, асудзілі за пратэсты7

Казахстан пачаў спыняць усе фуры з Кітая ў Расію, дзе патэнцыйна можа знаходзіцца санкцыёнка1

Ціханоўская бярэ ўдзел у саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці2

Мілінкевіч: Не можа быць думак, а ці правільная цана, а ці трэба ціснуць руку Лукашэнку?5

Беларусаў клічуць на анлайн-курсы па псіхалогіі і стварэнні суполак. Усё бясплатна24

У Беларусі адкрыюць нечаканы помнік

Купалаўскі тэатр замест «Паўлінкі» паказаў прапагандысцкі спектакль пра «СВА»29

Ісландыя вызваліла Машэнскага ад абавязкаў ганаровага консула2

Чаму Беларусбанк рэзка знізіў стаўкі па іпатэцы і як гэта паўплывае на рынак нерухомасці?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў3

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць