Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»44

Іваноў, Пятроў, Сідараў…

Наколькі лёс Беларусі залежыць ад пэрсоны наступнага крамлёўскага кіраўніка? Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Расейскі бамонд уцягваецца ў перадвыбарныя жарсьці. «Незавимимая газета» сьцвярджае ў сёньняшнім артыкуле, што Пуцін ужо вызначыў пераемніка. «Імя будучага прэзыдэнта Расеі — Сяргей Іваноў», — піша выданьне са спасылкай на крамлёўскія крыніцы.

Канешне, для тамтэйшых кланаў пэрсона пераемніка мае прынцыповае значэньне. Гаворка ідзе пра доступ тых або іншых групаў да калясальных рэсурсаў.

З гледзішча ж беларускіх нацыянальных інтарэсаў ня мае прынцыповага значэньня, хто з імаверных наступнікаў Пуціна зойме крамлёўскі пасад. Ці ўмоўны лібэрал Мядзьведзеў, ці клясычны чэкіст Сяргей Іваноў (а мо і хто трэці выскачыць бы Піліп з канапель — так некалі зьявіўся на авансцэне і сам Пуцін).

У Сяргея Іванова, праўда, ёсьць у біяграфіі своеасаблівы беларускі сьлед: некалі скончыў у Менску Вышэйшыя курсы КДБ:)

«Магчымыя пераемнікі расейскага прэзыдэнта — найперш прагматыкі, — падкрэсьлівае палітоляг Андрэй Фёдараў. — Як і сам Пуцін. Іншая рэч, што ён атрымаў пэўную інтэграцыйную спадчыну ад Ельцына і мусіў нейкі час доўжыць гульню. У пераемніка такой патрэбы ўжо ня будзе».

На думку Фёдарава, рэнэсанс «братняй інтэграцыі» так ці іначай немагчымы. Любы з наступнікаў будзе весьці ў дачыненьні да Беларусі той курс, што акрэсьліўся апошнім часам. То бок Крэмль будзе спрабаваць даціснуць беларускае кіраўніцтва. І калі не інкарпараваць нашу краіну, то паставіць яе ў наймацнейшую залежнасьць, закабаліць эканамічна. «Пытаньне хіба ў тым, наколькі моцна будуць прыпіраць да сьценкі», — кажа наш экспэрт.

Дадамо: калі ўявіць малаімаверную пэрспэктыву, што да ўлады ў Расеі прарываюцца нацыянал-патрыёты, якія зараз нібыта ў апазыцыі да Крамля, то для нашага сувэрэнітэту гэта яшчэ болей небясьпечна. Свайго куміра Лукашэнку яны бачаць на чале імпэрыі. Незалежнай Беларусі на іхняй мапе проста няма.

Так што і адно не цукерка і другое ня рэдзька. Іншая рэч, што расейскі чыньнік пры ўсёй ягонай моцы — не фатальны. Вялікую ролю грае міжнародны кантэкст. Галоўнае ж — сама Беларусь пры ўсіх анамаліях разьвіцьця мае на сёньня значны незалежніцкі патэнцыял.

Каментары4

Цяпер чытаюць

У Мінску ўсё ж назвалі прыпынкі ў гонар «паляка-рэваншыста» і «русафоба», супраць якіх марна ваявала Бондарава8

У Мінску ўсё ж назвалі прыпынкі ў гонар «паляка-рэваншыста» і «русафоба», супраць якіх марна ваявала Бондарава

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнт Польшчы заявіў, што рэгулярна размаўляе з духам Пілсудскага18

Наўроцкі зноў унёс у польскі Сейм закон, які істотна павялічвае тэрміны атрымання грамадзянства — гэта трэцяя спроба5

Пад Таганрогам дачка крымінальнага аўтарытэта Цапка з сынам пракурора на «мэрсэдэсе» ўляцелі ў прыватны дом6

У Варшаве ў беларуса скралі яркі Hyundai. Машыны ў Польшчы знікаюць рэгулярна, маштабы пужаюць9

Качанава: Каб нармальна жыць, трэба працаваць і нараджаць. Паглядзіце на Узбекістан50

Нахабны мядзведзь граміць пасекі ў Лагойскім раёне. Тамтэйшы люд ўжо і не ведае, як ратавацца

Масква заявіла, што Кіеў рыхтуе правакацыю: хочуць закінуць у Польшчу дыверсійную групу з Палка Каліноўскага8

«Я ніколі так хутка не бег». Магілёвец падчас начной рыбалкі сутыкнуўся з ваўчынай зграяй1

Праз атакі на расійскія НПЗ беларускі бензін вярнуўся на рынак РФ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску ўсё ж назвалі прыпынкі ў гонар «паляка-рэваншыста» і «русафоба», супраць якіх марна ваявала Бондарава8

У Мінску ўсё ж назвалі прыпынкі ў гонар «паляка-рэваншыста» і «русафоба», супраць якіх марна ваявала Бондарава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць