Эканоміка88

Швейцарцы супраць стварэння ў краіне фірмы Лукашэнкі

Швейцарскія СМІ пішуць пра намер беларускіх уладаў зарэгістраваць у кантоне Цуг фірму «Саюзкалій».

Паведамляецца, што гэта мае быць сумеснае беларуска-расійскае прадпрыемства, у якім палова капіталу будзе належаць «Беларуськалію», а другая — «Уралкалію».

Згодна з законамі кантона Цуг, пакуль працэс афіцыйнай рэгістрацыі не завершаны, яго падрабязнасьці трымаюцца ў сакрэце.

Як піша выданне Нandelszeitung, дзякуючы супольнаму з расійцамі прадпрыемству і швейцарскаму адрасу фірмы Аляксандр Лукашэнка можа засцерагчыся ад санкцый і бесперашкодна атрымліваць прыбытак, прадаючы асноўную сыравіну Беларусі — калійныя ўгнаенні.
Акрамя таго, новай кампаніі, якой будуць кіраваць з Мінска, у Швейцарыі значна лягчэй атрымліваць крэдыты, чым у сябе на радзіме. Швейцарскі адрас забяспечыць ёй і выгаднейшы падатковы рэжым.

Швейцарскі ўрад пакуль яшчэ не даў журналістам пра гэта ніякіх каментароў. Тым часам дэпутаты ад Народнай партыі і Партыі зялёных настойваюць, каб чыноўнікі кантона Цуг высветлілі, ці магчыма прадухіліць з’яўленне Лукашэнкавай фірмы ў Швайцарыі. Калі не-то, лічаць яны, трэба будзе мяняць заканадаўства.

Іншых праціўнікаў беларускага рэжыму непакоіць сам факт, што ў Лукашэнкі ёсьць магчымасць абысці санкцыі ЕС. Пра гэта яны выказаліся ў інтэрв’ю швейцарскаму выданню «Sonntagszeitung».

«Па-мойму, тое, што Беларусь дзякуючы рэгістрацыі ў Швейцарыі зможа папоўніць сваю казну, — гэта вельмі сумнеўная сітуацыя», — кажа Ларс Бюргер, лідар праваабарончай арганізацыі Libereco, якая займаецца правамі чалавека ў Беларусі.

«У гэтым парадокс палітыкі еўрапейцаў у дачыненні да Беларусі», — адзначае Стыў Уорэл, спецыяліст у еўрапейскіх справах навукова-даследчай службы Кангрэсау ЗША. Яго дзівіць, што «дзяржава, на якую накладзеныя санкцыі, мае шмат спосабаў, каб пазбегнуць іх, і такім чынам дэманструе, што падобныя захады носяць сімвалічны характар».

Не хавае свайго здзіўлення і Зымон Гройтэр, шматгадовы палітычны дарадца Рады Еўропы па Беларусі.

«Такая пазіцыя вельмі нязручная для Швейцарыі, — кажа ён. Агульнавядома, што „Беларуськалій“ — жыццёва важная крыніца прыбытку для рэжыму Лукашэнкі. З гэтых грошай, сярод іншага, фінансуецца і яго тайная паліцыя».

Гройтэр таксама падкрэслівае, што беларускія праваабаронцы выступаюць за ўвядзенне больш жорсткіх санкцый у дачыненні да рэжыму, у тым ліку і да такой кампаніі, як «Беларуськалій». Нават калі ім самім у побыце ад гэтага стане горш.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Мяркуючы па пасажыраабароце транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек10

Мяркуючы па пасажыраабароце транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Польку затрымалі ў Гданьску за абразу беларускі4

Жыхары «Новай Баравой» выступілі супраць цырка-шапіто ў іх раёне. Чым скончылася?6

Прарасійская актывістка Мірсалімава патлумачыла, чаму нельга забараняць чытаць «экстрэмісцкія» выданні5

Злоўленая ў Сеніцы жывёліна аказалася шалёным ваўком. У міліцыі расказалі падрабязнасці5

Як упарадкавалі сквер Амара Хаяма ў Мінску

Жанчына займалася сэксам з будысцкімі манахамі, а пасля шантажавала іх13

Беларускі школьны настаўнік расказаў, колькі зарабляе на ферме ў Нідэрландах

МЗС Літвы накіравала Беларусі ноту пратэсту з-за расійскага дрона

«Гэта хлеб ці клей?»: жыхарка Баранавічаў абурылася якасцю прадукцыі хлебазавода9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мяркуючы па пасажыраабароце транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек10

Мяркуючы па пасажыраабароце транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць