Свет33

За год у Латвіі цэны выраслі на 1,6%, у Літве — на 3,1%, у Беларусі з пачатку года на 18%

У кастрычніку гэтага года гадавы ўзровень інфляцыі ў Латвіі (г.зн. у параўнанні з кастрычнікам 2011 года) склаў 1,6%, у Літве - 3,1%, у Эстоніі - 4,1%.

У сваю чаргу ў параўнанні з вераснем 2012 года спажывецкія цэны ў Латвіі не змяніліся, у Літве -- панізіліся на 0,2%, а ў Эстоніі -- павысіліся на 0,2%.

У кастрычніку ў параўнанні з вераснем ў Латвіі больш за ўсё падаражэлі адзенне і абутак (на 2,4%), прадукты і безалкагольныя напоі (на 1,2%), а патаннелі больш за ўсё паслугі сувязі (на 3,7%) і транспарту (на 1,4%).

У Літве больш за ўсё падаражэлі адзенне і абутак (на 2,8%). У Эстоніі больш за ўсё падаражэлі адзенне і абутак (на 1,4%), прадукты і безалкагольныя напоі -- на 0,7%, паведамляе, базуючыся на звесткі дэпартаментаў статыстыкі, Telegraf.lv

У Беларусі, паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, інфляцыя са студзеня 2012 г. склала 18,1%, прычым у параўнанні з вераснем 2012 г. цэны выраслі на 1,8%.

Больш за ўсё за месяц сярод прадуктаў падаражэлі: агародніна — на 29,3%, алей — на 5,3%, хлеб і хлебабулачныя вырабы — на 3,5%.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Змрочныя прагнозы спраўджваюцца. Чаму Захад абірае стратэгію «Не злаваць дзеда» і чаго чакаць далей34

Змрочныя прагнозы спраўджваюцца. Чаму Захад абірае стратэгію «Не злаваць дзеда» і чаго чакаць далей

Усе навіны →
Усе навіны

«Грошы класці ў скрыначку, рэшту браць з яе». Каля Косаўскага замка прадаюць вяленую рыбу напавер10

У Мінску хлопчык ішоў на трэніроўку і па дарозе ўпаў у Свіслач1

Наўседа: Мы можам зноў закрыць мяжу з Беларуссю, але без дапамогі іншых не дамо рады29

У Расіі заявілі пра немагчымасць скласці дзяржаўны бюджэт без новага павышэння падаткаў10

У Расіі аб'явілі ў вышук былога прадзюсара гурта «Ласкавы май» Андрэя Разіна4

Памёр прафесар Антон Садоўскі7

Сі Цзіньпін выказаў Трампу надзею на хуткае паразуменне па Украіне1

У Тайландзе жанчыну прывезлі на крэмацыю, а яна ўзяла і ажыла2

Швейцарскі брэнд выпусціў калекцыю лакаў для пазногцяў у колерах гарадоў. Там ёсць і Мінск5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Змрочныя прагнозы спраўджваюцца. Чаму Захад абірае стратэгію «Не злаваць дзеда» і чаго чакаць далей34

Змрочныя прагнозы спраўджваюцца. Чаму Захад абірае стратэгію «Не злаваць дзеда» і чаго чакаць далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць